Жыбартоўшчына — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры каля горада Дзятлава Дзятлаўскага раёна. Памылкова адносіцца да вёскі Жыбарты.
Гісторыя
Сфарміравана ў XIX ст. на тэрасе ручая, прытока Нёмана. Памятны камень у падмурку сядзібнага дома, пабудаванага ў стылі класіцызму, датуе час яго будаўніцтва і называе фундатара: «1819 R. Ignacy Domeyko».
У сядзібе працяглы час размяшчалася медыцынская ўстанова. Планіроўка часткова зменена новымі пабудовамі. Сядзібны дом у разруйнаваным стане.
Архітэктура Дом аднапавярховы мураваны атынкаваны, на высокім цокалі з палявога каменю са скляпеністым перакрыццем. За домам размешчаны невялікі баскет, апяразаны радамі ліп і адкрыты ў бок вадаёмаў (раней выкарыстоўваўся як сад). Тры вадаёмы, збудаваныя ў пойме ручая, надзялялі невялікую сядзібу прасторай і маляўнічасцю. Вада з ручая, перакрытага дамбай, трапляе ў вадаёмы па пратоцы. Вадаёмы злучаны каналамі з берагамі, умацаванымі палявым каменем, мелі перакідныя мосцікі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сядзібы Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Дамейкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1819 годзе Катэгорыя:1819 год у Беларусі