Нінель Трафімаўна Жыжаль (нар. , Менск) — беларускі мастак па касцюмах.
Біяграфія Скончыла ў 1955 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Выкладала ў Беларускім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. 3 1962 года мастак-мадэльер Рэспубліканскага дома мадэляў. У 1971—1992 гадах мастак па касцюмах кінастудыі «Беларусьфільм».
Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1977 года.
Творчасць Касцюмы Жыжаль адпавядаюць жыццёвым і гістарычным характарыстыкам персанажаў, суадносяцца з вобразным строем герояў кінатвораў. Найбольш адметныя работы ў кінафільмах — «Братушка» (1975), «Нядзельная ноч», «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка» (абодва 1976), «Чорная бяроза» (1977), «Пункт адліку» (1979), «Трэцяга не дадзена» (1980), «Подых навальніцы» (1982), «Знак бяды» (1986), «Пераправа» (1987), «Наш браняпоезд» (1988) і інш.; у тэлефільмах — «Вясковая казка», «Пасля кірмашу» (абодва 1972), «Гора баяцца — шчасця не бачыць» (1973), «Пастух Янка» (1976), «Апошняе лета дзяцінства» (1982) і інш. Працуе ў жывапісе.
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі па касцюмах Беларусі