Белазе́рскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца сяло Белазерскае.
Геаграфія Белазерскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Цюменскай вобласцю, а таксама з Варгашынскім, Кетоўскім, Каргапольскім і Шатроўскім раёнамі. Плошча раёна складае 3425,59 км².
Гісторыя Белазерскі раён быў утвораны 3 лістапада 1923 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 14795 чалавек. Сярод нацыянальнасцей у раёне жывуць рускія і казахі.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Курганскай вобласці