Палаві́нскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца сяло Палавіннае.
Геаграфія Палавінскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Кетоўскім, Варгашынскім, Лябяж'еўскім, Макушынскім раёнамі, Казахстанам і Прытабольным раён. Плошча раёна складае 2728,06 км².
Гісторыя Палавінскі раён быў утвораны ў 1924 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 10227 чалавек. Рускія (88,5%) складаюць абсалютную большасць насельніцтва. Іншымі этнічнымі групамі ёсць казахі (5,5%) і ўкраінцы (1,7%).
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Курганскай вобласці