Аляксандр Мікалаевіч Казека () — беларускі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся 4 жніўня 1958 года ў вёсцы Новы Юзін Кіраўскага раёна ў сям’і лесніка. У 1970 годзе сям’я пераехала ў вёску Чачэвічы Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Чачэвіцкай сельскай школы паступіў у Арлоўскае вышэйшае ваеннае вучылішча сувязі. Служыў у Арле, Уладзівастоку, Бранску, Магілёве.
Пасля выхаду ў запас працаваў настаўнікам у вёсцы Чачэвічы, потым — у Магілёўскай абласной філармоніі. Пасля закрыцця філармоніі працаваў намеснікам кіраўніка Магілёўскага абласнога цэнтра культуры і мастацтва.
Член праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, член яго Праўлення і Прэзідыума, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення. Член Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці.
Член грамадскага аб’яднання «Рускае культурна-асветніцкае таварыства», член Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру».
Член рэдакцыйнага савета часопіса «Белая вежа» Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.
Памёр 27 чэрвеня 2026 годаПайшоў з жыцця вядомы беларускі паэт Аляксандр Казека.
Творчасць Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг паэзіі «Души моей родник» (2005 г.), «Мелодия надежды» (2008 г.), «Час сяўбы» (2009 г.), паэм «Медуніца» (2012 г.), «Марыйка» (2013 г.). Акрамя таго яго вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы дзеці твае, Беларусь», «Прыдняпроўе — маё натхненне».
Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» ІІІ і ІІ ступеняў, «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі», медалём Францыска Скарыны і інш., знакамі, шматлікімі ганаровымі граматамі і лістамі падзякі СССР, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Дасягненне» 2018 г. у намінацыі «Літаратурная дзейнасць». За шматгадовую плённую дзейнасць і прапаганду духоўных каштоўнасцей у літаратурнай творчасці імя Аляксандра Мікалаевіча Казекі ўнесена ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2020 года.
Бібліяграфія «Души моей родник» (Магілёў, 2005) «Мелодия надежды» (Магілёў, 2008) «Единственный друг» (зборнік песень М. Яцкова на словы А. Казекі) (2008) «Час сяўбы» (Магілёў, 2009) «Медуніца» (Магілёў, 2012) «Перекрестки судеб» (Мінск, 2014) «Марыйка» (Магілёў, 2017) «Маё сэрца навек застаецца з табой» (2019) «Песня роднай зямлі» (Мінск, 2020) «Марыйка» (Магілёў, 2020)
Крыніцы