Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт Мантэрэйскага заліва () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Марына ў акрузе Мантэрэй штата Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка Галоўны кампус універсітэта размешчаны на месцы былой ваеннай базы Форт-Орд, якая ахоплівае гарады Марына і Сісайд, прыкладна ў адной мілі ад Мантэрэйскага заліва ўздоўж цэнтральнага ўзбярэжжа Каліфорніі. Універсітэт таксама мае кампусы ў гарадах Мантэрэй і Салінас. Заснаваны ў 1994 годзе, ён з'яўляецца часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучэльня мае афіцыйны статус іспанамоўнай установы.
Структура Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж дадатковай адукацыі і міжнародных праграм Каледж навук пра здароўе і сацыяльных службаў Каледж прыродазнаўчых навук Універсітэцкі каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі