Гальве () або Троцкае возера — возера ў Літве.

Возера на паўднёвым усходзе Літвы. Плошча — 3,6 км². Даўжыня — 3,2 км, максімальная шырыня — 1,75 км. Плошча вадазбору — 74 км². Найбольшыя глыбіні ва ўсходняй частцы возера, сярэдняя глыбіня — 13,6 м. Троцкі замак размешчаны на паўднёвым узбярэжжы. Агулам на возеры 21 востраў. Гальве — самае вядомае возера ў Літве, дзякуючы Троцкаму замку. Цяпер возера папулярнае як турыстычны аб’ект.

Гл. таксама

Бажніцеле — адзін з астравоў на возеры

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Азёры Літвы Катэгорыя:Басейн Віліі