Магілёўская аперацыя (23—28 чэрвеня 1944) — стратэгічная ваенная аперацыя РСЧА супраць германскіх войск падчас Другой сусветнай вайны, праведзеная ва ўсходняй Беларусі. З’яўляецца складовай часткай Беларускай аперацыі.

Планы бакоў

СССР Наступленне 2-га Беларускага фронту на Магілёўска-Мінскім напрамку насіла дапаможны характар у рамках Беларускай аперацыіГ. К. Жуков. Воспоминания и размышления, том 2, гл. 19.. 49-я армія павінна была на ўчастку ў 12 км, фарсіраваўшы раку Проня, прарваць абарону супрацьстаялай ёй 4-й нямецкай арміі з мэтай рассекчы яе. Канчатковай мэтай аперацыі быў захоп гарадоў Магілёў, Шклоў, Быхаў з фарсіраваннем Дняпра ў раёне Шклоў—Магілёў і захопам шырокага плацдарма на заходнім беразе ракі для працягу прасоўвання на Мінск.

Германія Нямецкімі войскамі былі абсталяваны тры паласы абароны: перадавая — па рацэ Проня, другая паласа — па Дняпры, трэцяя — уздоўж БярэзіныК. фон Типпельскирх. История Второй мировой войны, гл. 10. : Полигон; : АСТ, 1999.. 4-я нямецкая армія ўпартай абаронай павінна была не дапусціць прарыву савецкіх войск. Горад Магілёў у выпадку адступлення павінен быў быць ператвораны ў «крэпасць» і абараняцца да «апошняга салдата».

Расстаноўка сіл

СССР 2-і Беларускі фронт (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Ф. Захараў) 33-я армія (камандуючы генерал-лейтэнант В. Д. Кручэнкін) 49-я армія (камандуючы генерал-лейтэнант І. Ц. Грышын) 50-я армія (камандуючы генерал-лейтэнант І. В. Болдзін) 4-я паветраная армія (камандуючы генерал-палкоўнік авіяцыі К. А. Вяршынін).

Каардынаваў дзеянні 2-га Беларускага фронту прадстаўнік Стаўкі ВГ маршал Г. К. Жукаў.

У складзе 2-га Беларускага фронту на пачатак аперацыі было 22 стралковыя дывізіі, 1 умацаваны раён, 4 асобныя танкавыя брыгады, 1 танкавы і 10 самаходна-артылерыйскіх палкоў. Усяго — 319 500 чалавек. 4-я паветраная армія мела 528 спраўных самалётаў.

Германія

частка групы армій «Цэнтр» паўднёвы фланг 4-й арміі (камандуючы генерал пяхоты К. фон Тыпельскірх) 39-ы танкавы корпус (камандуючы генерал Р. Марцінек) у складзе 12-й, 31-й, 110-й і 337-й пяхотных дывізій. 12-ы армейскі корпус (камандзір генерал В. Мюлер) у складзе 18-й, 260-й, 267-й пяхотных дывізій. у рэзерве матарызаваная дывізіяБ. Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия 1933—1945 гг., Приложение 35, :ЭКСМО,2003 (камандзір генерал-маёр Ф. К. фон Штэйнкелер).

Ход баявых дзеянняў Наступленню Чырвонай арміі папярэднічаў авіяцыйны ўдар сіл 4-й паветранай арміі па нямецкіх самалётах на аэрадромах, праведзены за 6—10 сутак да пачатку аперацыі.

У ноч на 23 чэрвеня савецкія самалёты нанеслі ўдары па вузлах абароны і артылерыйскіх пазіцыях праціўніка.

У 9:00 пачалася двухгадзінная артылерыйская падрыхтоўка на ўчастку 49-й савецкай арміі. Гэтая армія перайшла ў наступленне ў 11:00 (асобныя стралковыя роты фарсіравалі раку Проня ў ходзе артпадрыхтоўкі). Яе войскі прасунуліся на 5—8 км. Войскі 33-й і 50-й савецкіх армій істотнага прасоўвання наперад у гэты дзень не мелі.

24-га чысла, з 7:30, актыўныя дзеянні ажыццяўлялі 49-я армія і правы фланг 50-й арміі. У выніку да зыходу дня савецкія войскі прасунуліся наперад на 8—16 км. На іншых участках фронту чырвонаармейцы значных поспехаў не дасягнуліИзвлечение из оперативной сводки № 177 (1215) Генерального штаба Красной армии на 8.00 25.6.44 г..

25 чэрвеня левафлангавыя чаці 33-й і 49-й савецкіх армій, правае крыло і цэнтр 50-й арміі працягвалі наступленне ў напрамку горада Магілёў. У гэты дзень прасоўванне савецкіх войск склала 4—5 км. Яны авалодалі горадам Чавусы. Тым часам 4-я армія Германіі ўзмацніла супраціў і спрабавала арганізаваць контратакі з мэтай спыніць наступленне чырвонаармейцаў (контрудары немцаў былі паспяхова адбіты).

Кіраўніцтва нямецкіх войск загадала адыйсці да Дняпра, але гэтае рашэнне з’яўлялася запозненым.

Да зыходу 26-га чысла 33-я армія прасунулася на 30—35 км, авалодаўшы горадам Горкі. 49-я армія правым флангам і цэнтрам выйшла на ўсходні бераг Дняпра і перарэзала шашу Шклоў — Магілёў.

На наступны дзень 33-я армія фарсіравала Дняпро і авалодала населенымі пунктамі Копысь і Шклоў, прасунуўшыся наперад на 18—26 км. 49-я армія прасуналася за дзень на 6—11 км. У сваю чаргу 50-я армія да 17:00 часцямі 238-й і 139-й стралковых дывізій вяла бой у цэнтры Магілёва, часткай сіл (два стралковых палка), фарсіраваўшы раку Днепр, абыходзіла горад з паўднёвага захаду. 362-я стралковая дывізія адным стралковым палком выйшла да паўднёвых ўскраін Быхава, дзе завязаліся вулічныя баі.

28 чэрвеня Чырвоная армія цалкам авалодала гарадамі Магілёў, Шклоў, БыхаўИзвлечение из оперативной сводки № 181 (1219) Генерального штаба Красной армии на 8.00 29.6.44 г..

Вынікі аперацыі У ходзе Магілёўскай наступальнай аперацыі за шэсць дзён баёў войскі 2-га Беларускага фронту прарвалі абарону праціўніка на ўсю аператыўную глыбіню і, фарсіраваўшы рэкі Проня і Дняпро, істотна прасунуліся на захад і паўднёвы захад, вызваліўшы гарады Магілёў, Шклоў, Быхаў, а таксама значную частку Магілёўскай вобласці Беларускай ССР. У выніку быў зроблены сур’ёзны пралом у абароне паўднёвага флангу групы арміі «Цэнтр» і створана перадумова для акружэння нямецкіх войск у раёне Мінска.

Памяць У 1964 годзе на арцы Славы ў Магілёве ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі, на якіх пералічаны часці і злучэнні Чырвонай Арміі, узнагароджаныя за ўдзел у вайне ордэнам Чырвонага Сцяга, Суворава II ступені, Суворава III ступені, а таксама тыя, якія атрымалі найменне «Магілёўскіх».

Крыніцы

Літаратура История Второй мировой войны 1939—1945, т. 9, , 1978 История Великой Отечественной войны Советского Союза 1941—1945, т. 4, , 1962 Освобождение Белоруссии 1944, 2 изд., , 1974 Сидоренко А. А. На могилёвском направлении, , 1959. Д. Гланц. Belorussia 1944 — The Soviet General Staff Study

Спасылкі Могилёвская наступательная операция 23—28 июня 1944 г. на сайте Министерства обороны России 60 Лет Победы. Могилёвская операция Операция «Багратион». Освобождение Могилёва

Катэгорыя:Канфлікты 1944 года Катэгорыя:Магілёў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Гісторыя Магілёва Катэгорыя:Чэрвень 1944 года Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Аперацыі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Беларуская аперацыя (1944) Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці