Сычоўскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1775—1928 гадах. Цэнтр — горад Сычоўка.
Гісторыя Сычоўскі павет у складзе Смаленскага намесніцтва быў утвораны ў 1775 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Кацярыны II. У 1796 годзе аднесены да Смаленскай губерні.
У 1928 годзе скасаваны.
Насельніцтва Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 100 700 чалавек. У тым ліку 99,7 % рускіх. У Сычоўцы пражывала 4773 чалавек.
Адміністрацыйны падзел У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 27 валасцей. № п/пВоласцьВаласное праўленнеКолькасць паселішчаўНасельніцтва1Баскакаўскаяс. Баскакава4388122Бяхцееўскаяс. Бяхцеева6868143Багданаўскаяс. Багданава1216054Богаяўленскаяс. Богаяўленск3043315Васільеўскаяв. Пярвіціна87576Валачкоўскаяс. Валачок1823117Васкрасенскаяс. Васкрасенскае3356808Грыўскаяс. Грыва3637399Ягор’еўскаяс. Ягор’е12161610Жарноўскаяс. Жарноўка30394411Зубакінскаяв. Зубакіна25438312Іванаўскаяс. Іванаўскае38479913Караваеўскаяс. Караваева37284614Краўцоўскаяв. Пячуры16137315Курашаўскаяс. Курашы28254416Ліпецкаяв. Мядзведкі16135717Мальцаўскаяв. Конная12819118Мілюкаўскаяв. Мядзведзева30309119Мольгінскаяс. Мольгіна41336620Нікіцінскаяс. Нікіцце58496821Піскоўскаяс. Піскова50704622Сакаліна-Суботнікаўскаяс. Суботнікі62552423Спаскаяс. Спас27393624Тарбееўскаяс. Тарбаева19257025Цёсаўскаяс. Цёсава22334126Хоцькаўскаяс. Хоцькава42350627Ярыгінскаяс. Ярыгіна465563 У 1913 годзе ў павеце было 24 воласці: скасаваны Багданаўская, Васільеўская, Ліпецкая.
Да 1926 года іх стала 5: Арцёмаўская (цэнтр — г. Сычоўка), Асуйская (цэнтр — с. Нашчакіна), Васкрасенская, Ліпецкая, Цёсаўская.
Заўвагі
Катэгорыя:Паветы Смаленскай губерні