Фуліга гніласны (Fuligo septica) — від слізевікоў, які ўваходзіць у род сямейства .
Біялагічнае апісанне
Плазмодый часцей за ўсё жоўтага колеру, радзей белы або крэмавы.
Эталіі адзінкавыя, падушкападобнай формы, рознай афарбоўкі: белыя, жоўтыя, іржава-аранжавыя, фіялетавыя, 2-20 см у найбольшым вымярэнні, да 3 см таўшчынёй. Гіпаталус аднаслаёвы або шматслаёвы, неафарбаваны або карычневы. Кортэкс тоўсты і ломкі, радзей тонкі або зусім адсутнічае. Перыдый неафарбаваны, плёнкавы. Капіліцый з белых, жоўтых і бураватых спляценняў, злучаных гіялінавымі ніткамі. Споры ў масе цёмна-карычневыя, амаль чорныя, пры павелічэнні светла-карычневыя, шарападобныя, дробнашыпаватыя, невялікія: 6-9 мкм у дыяметры.
Падобныя віды Ад падобных відаў адрозніваецца дробнымі спорамі і добра развітым кортэксам.
Экалогія і арэал
Сустракаецца на гнілых раслінных рэштках. Касмапаліт.
Сінонімы
Літаратура
Катэгорыя:Фізаравыя