«Dana Mall» («Дана Мол») — гандлёва-забаўляльны цэнтр у Мінску. Найбуйнейшы дзеючы ГЗЦ у Беларусі.
Гісторыя Пабудаваны ў 2016 годзе ў рамках узвядзення жылога комплексу «Маяк Мінска». Праект рэалізаваны сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Белинте-Роба», якое ўваходзіць у групу кампаній Dana Holdings.
2 лістапада 2016 года адкрыліся для пакупнікоў гіпермаркет гандлёвай сеткі Green і падземны паркінг. Урачыстая цырымонія адкрыцця ўсяго комплексу, у якой прынялі ўдзел кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Сербіі Андрэй Кабякоў і Аляксандр Вучыч, адбылася 27 студзеня 2017 года.
Апісанне Доўгі чырвона-зялёны фасад «Дана Мол» з крывалінейнай паверхняй выцягнуты ўздоўж праспекта Незалежнасці. Трохпавярховы гандлёва-забаўляльны цэнтр, маючы агульную плошчу 97 тысяч м², з’яўляецца самым вялікім у Беларусі. Акрамя крам, маецца фудкорт, дзіцячы забаўляльны цэнтр, кінатэатр, трэнажорная зала.
Крытыка Беларускі партал Onliner.by уключыў гандлёва-забаўляльны цэнтр у свой спіс дзесяці горшых сучасных будынкаў горада Мінска. Як адзначала доктар мастацтвазнаўства Ала Шамрук, прамалінейная сімволіка і каларыстычнае рашэнне збудавання разбурылі сімвалічнае значэнне ансамбля 1970-х гадоў, які выступаў у якасці «ўязной брамы» беларускай сталіцы.
Заўвагі
Літаратура
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска