«Агні́ вялі́кага го́рада» () — класічны кінафільм Чарльза Чапліна ў жанры рамантычнай трагікамедыі. Фільм з'яўляецца нямым, хоць і зняты пасля заканчэння эпохі нямога кіно; пры гэтым суправаджаецца музыкай і гукавымі эфектамі. 30 студзеня 1931 года адбылася сусветная прэм'ера фільма ў Лос-Анджэлесе.

Фільм займае першае месца ў спісе 10 найлепшых рамантычных камедый па версіі Амерыканскага інстытута кінамастацтва. У 1991 годзе стужка была ўключана ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.

Станам на люты 2024 года фільм займаў 54 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.

Сюжэт Блукаючы па вуліцах горада, Маленькі Бадзяга сустракае сляпую дзяўчыну-кветачніцу, якая прымае яго за багатага чалавека. Даведаўшыся аб тым, што аперацыя можа вярнуць ёй зрок, Бадзяга пускаецца на пошукі грошай.

У ролях

Спасылкі

Катэгорыя:Нямыя фільмы ЗША Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Фільмы Чарлі Чапліна Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)