Якуб Накцыяновіч (; , Беларусь — ) — матэматык.

Біяграфія Нарадзіўся года на тэрыторыі Беларусі.

3 1742 года член Таварыства Ісуса. Скончыў Полацкі езуіцкі калегіум і Віленскую акадэмію, дзе выкладаў у 1758—1762 гадах матэматычныя дысцыпліны, загадваў кафедрай матэматыкі, у 1758—1764 гадах кіраваў астранамічнай абсерваторыяй. У далейшым у 1762—1765 і 1768—1771 гадах выкладаў філасофію ў Вільні, у 1766—1768 гадах матэматыку і фізіку ў Новагародку, тэалогію і кананічнае права ў 1771—1773 гадах у Гародні і ў 1773—1774 гадах у Вільні. 3 1773 года дэкан філасофскага факультэта Віленскай акадэміі.

Памёр у годзе.

Навуковая дзейнасць У сааўтарстве выдаў зборнік практыкаванняў па канечным і бесканечным аналізе «Exercitationes in analysi cum finitorum tum infinitorum» (1758), падручнік «Матэматычныя лекцыі» («Praelectiones mathematicae», т. 1—2, Вільня, 1759—1761), творы па матэматыцы і філасофіі. Падтрымліваў прынцыпы навукі новага часу.

Літаратура

Piechnik L. Dzieje Akademii Wileńskiej. T. 4. Rzym, 1990; Очерки истории науки и культуры в Беларуси IX—нач. XX вв. Мн., 1996; Гячяускас Э. Математика в Вильнюсском университете до 1832 г. // Литовский математический сборник. Вильнюс 1979. Т. 19. № 2.

Спасылкі

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Езуіты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Астраномы Беларусі