Ільхам Гейдар аглы Аліеў (, , Баку, Азербайджанская ССР) — азербайджанскі палітычны, дзяржаўны і спартыўны дзеяч; Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Азербайджана (з 1997), прэм'ер-міністр Азербайджана (2003), затым прэзідэнт Азербайджана (з 2003).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. З 1985 года выкладаў у гэтай ВНУ. З 1991 года займаўся камерцыйнай дзейнасцю.

У 1994 годзе прызначаны першым віцэ-прэзідэнтам Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджанскай Рэспублікі.

У 2000 годзе стаў першым намеснікам старшыні кіруючай партыі ««Новы Азербайджан»».

У 2001 годзе прызначаны старшынёй парламенцкай дэлегацыі Азербайджана ў ПАСЕ.

З 4 жніўня па 4 лістапада 2003 года — прэм'ер-міністр Азербайджана.

31 кастрычніка 2003 года стаў Прэзідэнтам Азербайджана. 15 кастрычніка 2008 года абраны прэзідэнтам на другі тэрмін. 9 кастрычніка 2013 года ў Азербайджане адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, па выніках якіх Ільхам Аліеў пераабраны на трэці тэрмін.

Узнагароды і званні Ганаровы прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта (2009)Ільхам Аліеў выступіў перад прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі БДУ . Ордэн Дружбы народаў (Беларусь) (2011) — за значны асабісты ўклад ва ўсталяванне і развіццё сяброўскіх адносін і стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай РэспублікайУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2011 г. № 594 «Аб узнагароджанні І.Г.Аліева ордэнам Дружбы народаў» (1/13163).

Гл. таксама Прэм’ер-міністры Азербайджана

Спасылкі

Афіцыйны сайт Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баку Катэгорыя:Выпускнікі МДІМА Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Прэзідэнты Азербайджана Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Азербайджана Катэгорыя:Дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Азербайджан Катэгорыя:Члены партыі «Новы Азербайджан» Катэгорыя:Нацыяналісты Азербайджана Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь) Катэгорыя:Кавалеры ордэна Гейдара Аліева