«Маленькі салдат» () — фільм французскага рэжысёра Жана-Люка Гадара, зняты ў 1960 годзе, але забаронены да паказу да 1963 года за рэалістычныя сцэны гвалту.
Сюжэт Дзеянні разгортваюцца ў Жэневе на фоне Алжырскай вайны. Галоўны герой — журналіст Бруна Фарэсцье ўцягваецца ў нябачную вайну розных таемных арганізацый. Яго прымушаюць забіць аднаго з французскіх мяцежнікаў Паліводу. Спачатку Бруна адмаўляецца, але пад псіхічным уздзеяннем з боку спецслужбаў забівае сваю ахвяру.
У ролях Мішэль Сюбор — Бруна Фарэсцье Ганна Карына — Вераніка Дрэер Ласла Сабо — Ласла Пол Бюва — Пол Анры-Жак Юэ — Жак