Brachionichthys hirsutus — від прамянёвапёрых рыб сямейства . Эндэмікі прыбярэжных вод Тасманіі. Прыдонныя рыбы, жывуць на глыбіні да 60 м. Максімальная даўжыня цела 15 см.

Апісанне Цела высокае. Першы спінны плаўнік размешчаны на галаве і складаецца з трох калючак. Першая калючка мадыфікаваная ў кароткі іліцый з эскай на канцы. Другая калючка злучаная скурыстай перапонкай з трэцяй калючкай, яны ўтвараюць грэбень. Другі спінны плаўнік даволі доўгі з 17-19 мяккімі прамянямі. У анальным плаўніку 8-10 мяккіх прамянёў. Грудныя плаўнікі моцна перайначаны і па вонкавым выглядзе нагадваюць руку. У грудных плаўніках звычайна 7 прамянёў. Брушныя плаўнікі размешчаны на горле.

Афарбоўка цела светла-жоўтая са шматлікімі карычневымі плямамі або кароткімі палоскамі. Малюнак, утвораны кропкамі на целе, з’яўляецца ўнікальным для кожнай асобіны Brachionichthys hirsutus.

Распаўсюджанне і месцы пражывання Эндэмікі прыбярэжных вод поўдня Тасманіі. Распаўсюджаныя толькі паблізу эстуарыя ракі Дэруэнт. Насяляюць кантынентальны шэльф на глыбіні ад 1 да 60 м.

Біялогія Звычайна ляжаць на дне і завабліваюць ахвяр з дапамогай эскі. Перасоўваюцца па дне з дапамогай грудных і брушных плаўнікоў.

Размнажэнне Самкі спеюць ва ўзросце 2-3 гадоў пры даўжыні цела 75-80 мм. Нерастуюць у верасні-кастрычніку. Назіраецца заляцанне самцоў да самак. Пладавітасць самак нізкая і вар’іруецца ад 80 да 250 ікрынак. Кожная ікрынка дыяметрам 1,8-2 мм складзеная ў асобную капсулу. Усе ікрынкі злепленыя ў агульную кладку. Самка ахоўвае кладку на працягу 7-8 тыдняў да вылуплення малявак. Маляўкі выходзіць з ікры цалкам сфарміраванымі, стадыя лічынкі адсутнічае. Памеры пры вылупленні 6-7 мм. Маляўкі адразу размяркоўваюцца па дне, а не разносяцца плынямі.

Харчаванне У склад рацыёну ўваходзяць крэветкі, дробныя рыбы і ракападобныя, у прыватнасці амфіподы. Ахвяру заглынаюць цалкам усмоктваннем.

Спасылкі

Spotted handfish (Brachionichthys hirsutus) на сайце arkive.org

Катэгорыя:Эндэмікі Тасманіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1804 годзе