The Pogues — англа-ірландская кельтык-панк-група, створаная у Лондане ў 1982 годзе"Music & Nightlife | Music Preview | The Pogues" Metroactive.com. як Pogue Mahone — англізаваны Джойсам ірландскі выраз póg mo thóin, што значыць «пацалуй мяне ў сраку». Уключыўшы ў панк такія інструменты як вістл, банджа, цыстра, мандаліна, акардэон, The Pogues напачатку былі кепска ўспрыняты ў колах ірландскай традыцыйнай музыкі, але пасля ім прыпісалі яе адраджэннеMatt Phillips; «Shane MacGowan, Songwriter Who Fused Punk and Irish Rebellion, Is Dead at 65» The New York Times.. Пазней група ўвабрала ў сябе ўплывы другіх музыкальных традыцый, уключаючы джаз, фламенка і блізкаўсходнюю музыку. Група пачала выступаць у лонданскіх пабах і стала вядома сваймі энергічнымі бурнымі выступленнямі. Значную ўвагу прыцягнула, адкрываючы канцэрты The Clash у іх туры 1984 года. Тады ж група, каб абысці цэнзуру BBC пасля скаргаў носьбітаў шатландскай гэльскай мовы, скарацілі назву да The Pogues.
У кастрычніку 1984 г. яны выпусцілі першы студыйны альбом «Red Roses for Me», названага ў гонар п’есы ірландскага драматурга Шона О’КейсіA life too interesting: Shane MacGowan BBC News, 30 November 2023., у які ўвайшлі як традыцыйныя ірландскія песні, так і арыгінальныя кампазіцыі Макгоўана. Другі студыйны альбом The Pogues «Rum Sodomy & the Lash», спрадзюсаваны Элвісам Кастэла і названы так па прыпісанай Чэрчылю цытаце, выйшаў у жніўні 1985 г. У 1986 г. выйшаў EP «Poguetry in Motion», таксама спрадзюсаваны Кастэла. У 1987 годзе аранжыроўка народнай песні «The Irish Rover», зробленая супольна з The Dubliners заняла першае месца ў Ірландыі і восьмае ў Вялікабрытаніі. Тым жа годам The Pogues выпусцілі калядны сінгл «Fairytale of New York», які дасягнуў першага месца ў Ірландыі і другога ў Вялікабрытаніі. Песня застаецца нязменным калядным фаварытам у Ірландыі і Вялікабрытаніі і сертыфікавана ў Аб’яднаным Каралеўстве як пяцікратна платынавая, прадаўшыся агулам тры мільёны разоўShane MacGowan obituary: A wild life, raw talent, and a forever connection with Christmas - whether he liked it or not Sky News, 30 лістапада 2023.. Яна ўвайшла ў трэці студыйны альбом, які спадабаўся крытыкам і меў камерцыйны поспех.
Група запісала яшчэ два альбомы з Макгоўанам, але ў 1991 годзе праз праблемы з алкаголем ён пакінуў яе склад. The Pogues працягнулі дзейнасць спачатку з Джо Страмэрам, а пасля са Спайдэрам Стэйсі на вакале і распаліся пасля камерцыйнага і ў крытыцы правалу іх сёмага і апошняга студыйнага альбома «Pogue Mahone» (1996)«The Pogues» Rolling Stone.. У 2001 годзе яны аб’ядналіся для супольнага тура. Пасля група працягвала выступаць па ўсёй Вялікабрытаніі і Ірландыі, гастралявала па Усходнім узбярэжжы ЗША і кантынентальнай Еўропе. У гонар трыццацігоддзя былі выпушчаны канцэртны альбом і канцэртнае відэа «The Pogues in Paris: 30th Anniversary» і бокс-сет «Pogues 30» з адноўленымі версіямі ўсіх студыйных альбомаў і невыдадзеным раней канцэртным. Летам 1914 года The Pogues адыгралі апошнія канцэрты і спынілі існаванне. Гісторыя Да стварэння групы: 1977—1982 Будучыя ўдзельнікі The Pogues упершыню сустрэліся, калі Макгаўан (вакал), Пітэр Стэйси («Спайдэр», вістл) і Джэм Файнэр (банджа) разам былі ў групе The Millwall Chainsaws, якая стварылася ў канцы 1970-х гадоў пасля таго, як Макгоўан і Стэйсі пазнаёміліся ў прыбіральні на канцэрце Ramones у канцэртнай зале «The Roundhouse» у Лондане ў 1977 годзеSam Jones; "He might be a drunk and a bum but he still has that most precious of musical things – a unique and special legacy" The Guardian. London.. Макгоўан ужо быў у групе The Nips, а пасля яе распаду ў 1980 годзе засяродзіўся на The Millwall Chainsaws, якая змяніла назву на The New Republicans. Напачатку 1981 года Макгаўан і Стэйсі далі першы канцэрт у лонданскім «Cabaret Futura». Тым разам на сцэне таксама выступалі Soft Cell. Раннія гады: 1982—1986 У 1982 годзе Джэймс Фэрнлі (акардэон), які іграў на гітары ў групе The Nips, далчыўся да Макгоўана, Стэйсі і Файнэра, стварыўшы з імі групу, тады вядомую як Pogue Mahone. Як адзначаў Фэрнлі, арыгінальную назву прапанаваў Стэйсі, узяўшы яе з фразы ў «Улісе» Джэймса ДжойсаFearnley, James (2013). Here Comes Everybody: The Story of the Pogues. Faber & Faber. С. 53., дзе Бак Маліган усклікае: «Pogue mahone! Acushla machree! (Мы знішчаны з гэтага дня! Мы дакладна знішчаны!)»James Joyce, Ulysses"Pogue Mahone" Green's Dictionary of Slang. «Pogue mahone» — гэта англізацыя ірландскай фразы «póg mo thóin», што значыць «пацалуй мяне ў сраку»Radio 2 – Documentaries – «Pogue Mahone: The Story of the Pogues» BBC..
Новы склад групы адыграў першы канцэрт 4 кастрычніка 1982 года. Да выступлення 29 кастрычніка 1982 г. у лонданскім «100 Club» да групы ўжо далучыліся Кейт О’Рыардан (бас) і Эндру Рэнкен (барабаны)"The Pogues Setlist on Oct 29 1982 at 100 Club, London, England". Група іграла ў пабах і клубахВыразка з газеты і выпусціла сінгл «Dark Streets of London»Постар: «Pogue Mahone : Debut Single on Sale Here» на ўласным лэйбле, здабыўшы пэўную вядомасць, асабліва дзякуючы сваім выступленням і нацыянальнаму эфіру на «Radio 1» BBC. Яны прыцягнулі ўвагу прэсы і лэйбла «Stiff Records», калі выступалі на разагрэве ў The Clash падчас іх тура 1984 г. Скараціўшы назву да The Pogues (часткова праз цэнзуру BBC пасля скаргаў носьбітаў шатландскай гэльскай мовы), яны выпусцілі першы альбом «Red Roses for Me» на лэйбле «Stiff Records» у кастрычніку таго ж года.
У 1985 годзе з дапамогаю прадзюсара Элвіса Кастэла The Pogues запісалі наступны альбом «Rum Sodomy & the Lash»; да групы далучыўся гітарыст Філіп Шэўран. Назва альбома — знакамітае выказванне, якое памылкова прыпісваюць Уінстану Чэрчылю, што нібыта апісвае «сапраўдныя» традыцыі брытанскага ваенна-марскога флоту"Quotes Falsely Attributed" The Churchill Centre.. На вокладцы альбома выяўлены « », а твары персанажаў карціны Тэадора Жэрыко заменены тварамі ўдзельнікаў групы. На альбоме група перайшла ад кавераў да арыгінальных песень, Шэйн Макгоўан праявіў сябе як аўтар.
Група не здолела скарыстацца поспехам другога альбома: музыканты адмовіліся ад запісу яшчэ аднаго альбома, падаўшы замест гэтага чатырохпесенны EP «Poguetry in Motion». О’Рыардан ажанілася з Кастэла і пакінула The Pogues , яе замяніў басіст Дэрыл Хант, які іграў раней у Plummet Airlines і Pride of the Cross, таксама ў групу прыйшоў мульінструменталіст Тэры Вудс, былы ўдзельнік Steeleye Span. Нестабільныя паводзіны вакаліста і аўтара групы Шэйна Макгоўана (як і на працягу ўсяго яе існавання) заміналі плённай рабоце. «Stiff Records» — лэйбл, які іх выпускаў, збанкрутаваўся скора па выпуску сінгла «The Irish Rover» (супольна з The Dubliners).
Удзельнікі групы разам з Кейт О’Рыардан зняліся ў фільме Алекса Кокса , а пяць іх песень увайшлі ў альбом-саўндтрэк да яго.
Поспех і распад групы: 1987—1996 Нягледзячы на складанасці, група запісала выпушчаны ў 1988 годзе альбом «If I Should Fall from Grace with God», у які ўвайшоў калядны хіт «Fairytale of New York», запісаны разам з Керсты Мак-Кол. Песню выпусцілі сінглам у 1987 годзе і яна дасягнула першага месца ў ірландскіх чартах і другога ў вялікабрытанскіх падчас піку продажаў на Каляды. Пасля яна стала ў Аб’яднаным Каралеўстве і Ірландыі святочнай класікай, будучы тры разы прызнана найлепшай каляднай песняй усіх часоў у апытаннях музыкальнага канала VH1 UK (2004BBC News; Pogues track wins Christmas poll, 2005BBC News; «Fairytale still the festive pick», 2006). У другім апытанні VH1 яе прызналі 27-й найвялікшай песняй, якая ніколі не дасягала першага месца ў Вялікабрытаніі; таксама яе прызналі 84-й найвялікшай песняй усіх часоў паводле версіі слухачоў «Radio 2» BBC у апытанні «„Sold on Song“ top 100».
У 2007 альбом падпаў пад кароткачасовую цэнзуру з боку BBC праз слова faggot, якое палічылі патэнцыйна абразлівым для гомасексуалаў, але пасля пратэстаў слухачоў цэнзуру скасавалі.
У 1989 годзе група запісала чацвёрты студыйны альбом «Peace and Love», які вызначыўся больш джазавым гучаннем, і ўключаў шэсць кампазіцый, напісаных Макгоўанам, і восем, напісаных іншымі ўдзельнікамі — Джэмам Файнерам, Тэры Вудсам, Эндру Рэнкенам і Філіпам Шэўранам.
Як напісаў Марк Дэмінг у «AllMusic», «Гэта ясна паказвае, што Макгаўан не адзіны таленавіты аўтар у групе, але факт таго, што самыя памятныя песні напісаны другімі, не вястуе нічога добрага для будучыні калектыву»"Peace and Love Review by Mark Deming". The Pogues былі на піку камерцыйнага поспеху — альбомы «If I Should Fall from Grace with God» і «Peace and Love» папалі ў топ-5 Аб’яднанага Каралеўства (№ 5 і 3 адпаведна), але Шэйн Макгоўан станавіўся ўсё больш неадказным. Ён не з’явіўся на адкрыццё тура 1988 года па ЗША, замінаў прасоўванню альбома 1990 года «Hell's Ditch» і ў 1991-м група зволіла яго пасля неспарадкаванага выступлення на фестывалі WOMAD у ЯпонііRichard Balls; «A Furious Devotion: The Life of Shane MacGowan» Omnibus Press.ALLMUSIC. The Pogues. Biography. Нейкі час вакальныя партыі выконваў Джо Страмер; па яго сыходзе ўзімку 1991 года пяяць стаў Спайдэр Стэйсі.
У 1993 годзе група запісала альбом «Waiting for Herb», у які ўвайшоў трэці і апошні сінгл, што папаў у топ-20 Вялікабрытаніі і стаў сама прадаваным сінглам The Pogues на міжнародным узроўні.
Пазней Тэры Брукс і Джэймс Фэрнлі пакінулі групу, на змену ім прыйшлі Дэвід Колтэр і Джэймс Макнэлі. Праз некалькі месяцаў праз праблемы са здароўем сышоў Філіп Шэўран, яго замяніў былы гітарны тэхнік групы Джэймі Кларк. Гэтакім складам The Pogues запісалі сёмы і апошны студыйны альбом «Pogue Mahone». Альбом камерцыйна праваліўся і па сыходзе з групы яшчэ і Джэма Файнера другія ўдзельнікі надумалі закончыць яе існаванне.
Паводле Шэйна Макгоўана, сярод прычын распаду былі пярэчанні з нагоды палітычнае скіраванасці ягоных песень: група не хацела выконваць занадта яўна прарэспубліканскія песніTonya Henderson: Гутарка з Шэйнам Макгоўанам. The Irish World. — хаця некаторыя з папярэдніх ужо былі палітычна ангажаваны, напрыклад, «Streams of Whiskey» прысвечана паэту і сябру IRA Брэндану Бэхану . Неўзабаве пасля распаду The Pogues Шэйн Макгоўан запісаў песню «Paddy Public Enemy Number One» як даніну пашаны рэспубліканскаму дзеячу Дамініку Макглінчэй, былому лідару , забітаму некалькі год раней.
Пасля распаду Пасля распаду The Pogues тры апошнія ўдзельнікі (Спайдэр Стэйсі, Эндру Рэнкен, Дэрыл Хант) ігралі разам пад назваю The Vendettas. Яны выконвалі ў асноўным новыя кампазіцыі, напісаныя Стэйсі, Хант таксама браў удзел у стварэнні песень; канцэртныя выступленні ўключалі некалькі песень The Pogues.
Спачатку Рэнкен, а пасля Хант пакінулі групу, апошні стаў вакалістам і аўтарам у інды-групе Bish. Рэнкен пасля выступаў з многімі групамі, уключаючы Kippers, The Municipal Waterboard і The Mysterious Wheels. Спайдэр Стэйсі пісаў і запісваў музыку з рознымі выканаўцамі і групамі, уключаючы James Walbourne, Filthy Thieving Bastards, Dropkick Murphys і Astral Social Club.
Шэйн Макгоўан у 1992 годзе заснаваў групу Shane MacGowan and The Popes. Яны выпусцілі два альбомы і распаліся ў 2006 г., калі The Pogues афіцыйна ўз’ядналісяRichard Balls A Furious Devotion: The Life of Shane MacGowan Omnibus Press. С. 378.. Ягоную аўтабіяграфія «A Drink With Shane MacGowan», напісаную ў сааўтарстве з яго партнёркай журналісткай Вікторыяй Мэры Кларк, выпусцілі ў 2001 годзе.
Джэм Файнер заняўся эксперыментальнай музыкай, сыграўшы вялікую ролю ў праекце, вядомым як «Longplayer», музычным творы, прызначаным длы беспарапыннага выканання на працягу тысячы гадоў без паўтарэння. 2005 годам Файнер выпусціў альбом «Bum Steer» разам з Ды-Бі Бобам (як DM Bob and Country Jem).
Джэймс Фэрнлі незадоўга да выхаду з The Pogues пераехаў у ЗША. Браў удзел у групе The Low And Sweet Orchestra і ў трыа Cranky George Trio.
Філіп Шэўран рэфармаваў сваю былую групу The Radiators, куды ўвайшла і колішняя ўдзельнмца The Pogues Кейт О’Рыардан.