Сянна́я мука́ — грубы корм, які атрымліваецца шляхам размолу высакаякаснага сена.

Высушанае да вільготнасці не больш за 12 % сена здрабняюць, затым размолваюць універсальнымі млынамі, малатковымі драбілкамі або збожжавымі млынамі. Якасць сянной мукі злежыць ад віду травы, тэрміну яе ўборкі і спосабу сушкі. Добрай сыравінай з’яўляюцца бабовыя травы ў фазе бутанізацыі і ў пачатку цвіцення, а таксама бабова-злакавыя і бабова-злакава-разнатраўныя сумесі. У 100 кг сянной мукі з канюшыны, напрыклад, утрымліваецца 70,2 кармавой адзінкі і 7,2 кг засваяльных бялкоў. Сянная мука багатая на карацін (100—150 мг у 1 кг) і вітаміны.

Выкарыстоўваюць сянную муку ў якасці дабавак да рацыёнаў свіней, птушкі, радзей буйной рагатай жывёлы ў выглядзе гранул, брыкетаў і ў рассыпным выглядзе. Таксама сянная мука выкарыстоўваецца ў складзе камбікармоў.

Гл. таксама Травяная мука

Зноскі

Літаратура

Сянны́ //

Спасылкі Мошкутело И., Рындина Д., Срокина Е. Сенная мука в составе комбикормов для свиней // Комбикорма, № 6, 2017. Сенная мука // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Сельская гаспадарка Катэгорыя:Корм Катэгорыя:Мука