Ютаўскі тэхналагічны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Джордж у штаце Юта, ЗША.

Агульная характарыстыка Установа пачалася як Акадэмія Святога Георгія, заснаваная ў 1911 годзе мармонамі. Пазней яна стала дзяржаўнай вучэльняй сістэмы вышэйшай адукацыі штата Юта. Да 2000 года гэта быў двухгадовы малодшы каледж пад назвай Каледж Дзіксі. У 2021 годзе пасля спрэчак з нагоды выкарыстання тэрміна «Дзіксі» ў назве школы заканадаўчы орган штата ўхваліў законапраект, які дазволіў вучэльне стаць тэхналагічным універсітэтам.

Структура Каледж мастацтваў Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж навук пра здароўе Каледж сацыяльна-гуманітарных навук Каледж прыродазнаўчых навук, інжынерыі і тэхналогій Універсітэцкі каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Юта

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Юты