У сезоне 2019/2020 баскетбольны клуб РДВАР з Мінска прымаў удзел: Чэмпіянат Беларусі 2019/2020 (12 месца).
Гісторыя Каманда РДВАР у сезоне 2019/2020 з’яўлялася базавай да юнацкай зборнай Беларусі (U-16) і была сфарміравана з баскетбалістаў 2004 года нараджэння.
У чэмпіянаце Беларусі каманда пачала ўдзельнічаць з другога этапу ў снежні 2019 года і трапіла ў групу «Б», разам з камандамі, якія занялі на першым этапе 4 апошніх месцы. Да спынення чэмпіянату ў сакавіку 2020 года з-за пандэміі COVID-19 каманда паспела правесці 14 гульняў, у якіх атрымала 2 перамогі.
Склад каманды Нумар Баскетбаліст Год нараджэння Гульні Ачкі (сярэдні паказчык) Заўвагі 10 Цімур Міхайлаў 2004 14 17,8 0 Данііл Каско 2004 14 14,1 12 Аляксей Шаўчэнка 2004 14 9,3 7 Вадзім Пайко 2004 14 3,8 17 Аляксандр Гогараў 2004 14 1,9 19 Максім Аляксееў 2004 13 8,0 9 Канстанцін Андрэеў 2004 12 5,2 1 Сцяпан Азаркевіч 2004 10 3,2 8 Аляксандр Казялькоў 2004 8 0,4 23 Данііл Петручэнка 2004 7 1,1 37 Цімафей Мік’янец 2004 4 0,0 11 Іван Балдуеў 2004 3 12,0
Трэнеры каманды Мікалай Аляксееў (галоўны трэнер)
Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com
Гл. таксама Сезон 2018/2019 РДВАР Сезон 2020/2021 РДВАР
2019/2020 РДВАР Катэгорыя:2019 год у Мінску Катэгорыя:2020 год у Мінску