Універсітэт Тромсё — Нарвежскі арктычны ўніверсітэт () — нарвежская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тромсё.

Агульная характарыстыка З'яўляецца самым паўночным універсітэтам у свеце. Прадстаўнікі ўніверсітэта таксама прымаюць удзел у рабоце ўніверсітэцкага цэнтра на Шпіцбергене (UNIS).

Рашэнне аб стварэнні ўніверсітэта прынята ў 1968 годзе, а ў 1972 годзе ўніверсітэт быў урачыста адкрыты каралём Нарвегіі Улавам V. У першыя гады будынкі універсітэта знаходзіліся ў цэнтры горада, аднак у цяперашні час большасць іх сканцэнтравана ў кампусе Брэйвіка на поўначы ад цэнтра.

Структура У склад універсітэта ўваходзяць некалькі факультэтаў: гуманітарных навук грамадскіх навук матэматычна-натуральны факультэт юрыдычны факультэт медыцынскі факультэт.

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Тромсё Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Нарвегіі