Інары (Інарыярві, фін. Inarijärvi / Inarinjärvi, с.-саамск. Anárjávri, інары-саамск. Aanaarjävri, колта-саамск. Aanarjäuʹrr, швед. Enare träsk, нарв. Enaresjøen) — трэцяе па велічыні возера ў Фінляндыі. Знаходзіцца на поўнач ад палярнага круга ў паўночнай частцы Лапландыі.
Плошча 1040,28 км². Глыбіня да 92 метраў. Размешчана на вышыні 119 м над узроўнем мора.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Катэгорыя:Азёры Фінляндыі