Драконавыя горы () — ланцуг гор у Паўднёвай Афрыцы, які знаходзіцца на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Лесота, Эсваціні.
Найвышэйшым пунктам з’яўляецца гара Табана-Нтленьяна (3482 м). Ланцуг гор расцягнуўся на амаль 1000 км з паўднёвага захаду на паўночны ўсход Паўднёвай Афрыкі. Горы глыбока прарэзаныя далінамі рэк; на ўсходніх схілах знаходзяцца вечназялёныя ліставыя ды хваёвыя лясы, на заходніх — саваны, хмызнякі; нацыянальны парк Наталь. Карысныя выкапні: пла́ціна, марганцазмяшчальныя руды, золата, каменны вугаль і іншае.
Назва На мове зулу ланцуг гор мае назву uKhahlamba, што азначае «перашкода для коп’яў».
Рэльеф
Найвышэйшы пункт ланцугу гор — г. Табана-Нтленьяна () — 3482 м. Далей паводле вышыні размясціліся — г. Мафадзі (Mafadi) — 3450 м, Макааненг (Makoaneng) — 3416 м, Нджэсуці (Njesuthi) — 3408 м. Усе гэтыя вяршыні знаходзяцца на памежжы з Лесота; на поўнач ад мяжы горы робяцца ніжэйшымі, а таму лягчэйшымі для ўзыходжання.
Драконавыя горы — месца, дзе размясціўся другі па вышыні вадаспад у свеце — Тугела (947 м).
Раслінны і жывёльны свет Драконавыя горы — дом для шматлікіх (2153) відаў раслін, у тым ліку водных, лясных, горных і стэпавых відаў. Шмат раслін занесеныя ў Чырвоную кнігу.
Паводле дадзеных у гарах пражываюць птушкі 299 відаў, што складае да 37 % ад усіх немарскіх птушыных відаў Паўднёвай Афрыкі .
Спасылкі
KZN Drakensberg Homepage — Official Website for the KwaZulu Natal Drakensberg. Cathkin Estates Conservation and Wildlife Sanctuary — the largest privately owned game park in the Drakensberg. Nature — Drakensberg: Barrier of Spears — PBS Nature episode covering the eland (largest member of antelope family) of the Drakensberg. Drakensberg alti-montane grasslands and woodlands ecoregion report Drakensberg hiking trails
Катэгорыя:Горы ПАР Катэгорыя:Геаграфія Лесота Катэгорыя:Геаграфія Эсваціні