«Трэ́ці чалаве́к» () — брытанскі чорна-белы дэтэктыўны мастацкі фільм у стылі «нуар», зняты ў 1949 годзе рэжысёрам Кэралам Рыдам.

У 1999 годзе Брытанскі інстытут кіно прызнаў фільм «Трэці чалавек» найлепшым брытанскім фільмам XX стагоддзя.

Станам на люты 2024 года фільм займае 203 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў па версіі сайта IMDb.

Сюжэт Холі Марцінс, аўтар бульварных раманаў, у надзеі атрымаць працу прыязджае ў пасляваенную Вену па запрашэнню свайго сябра Гары Лайма. На жаль, літаральна напярэдадні той загінуў у выніку няшчаснага выпадку.

Пахаваўшы сябра, Марцінс даведаецца, што Гары датычны да гангстэрскай групоўкі, якая дзейнічае ў Вене, але ніяк не можа ў гэта паверыць, паколькі ведае сябра ўжо вельмі даўно. Марцінс вырашае правесці ўласнае расследаванне, каб зняць з сябра абвінавачанні ў злачынствах, якія, як ён упэўнены, той не здзяйсняў.

Больш за тое, Марцінс упэўнены, што яго сябра быў забіты, а яго забойца недзе побач.

Узнагароды 1951 — Прэмія «Оскар» Найлепшая аператарская работа (чорна-белы фільм) 1950 — Прэмія BAFTA Найлепшы брытанскі фільм 1949 — Канскі кінафестываль Гран-пры 1950 — Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША Найлепшы замежны фільм

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна» Катэгорыя:Дэтэктыўныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы пра пісьменнікаў Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Фільмы прадзюсара Дэвіда Сэлзніка Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)