Стафілін раскошны (Staphylinus caesareus) — від жукоў сямейства Norman H. Joy, 1932 A Practical Handbook of British Beetles .
Распаўсюджанне Від даволі распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Амерыцы. У горных раёнах ён звыклы, але на раўнінах рэдкіНаціональна мережа інформації з біорізноманіття.
Апісанне Жук даўжынёй да 25 мм. Цела чорнага колеру. Аснова пярэдняспінкі з жоўтай аблямоўкай. Надкрыллі чырванавата-карычневыя, пакрытыя чорнымі валасінкамі. Крылы добра развітыя. Вусікі, сківіцы і лапы чырванавата-карычневыя. На галаве ёсць залацістыя варсінкі. Усе тэргіты брушка, акрамя апошняга, маюць па пары залацістых валасістых плям.
Біялогія Жук сустракаецца ў лясах. Жыве ў падсцілцы, сярод моху і на глебе ў вільготных адкрытых участках. Актыўны ў прахалоднае надвор’е. Драпежнік, палюе на насякомых і іх лічынак. Спарванне адбываецца ў маі і чэрвені, а лічынкі з’яўляюцца ў жніўні. У выпадку небяспекі жук рассоўвае сківіцы і выгінае брушка наперад, каб запалохаць ворага. Лічынкі гэтакія ж драпежныя, як і дарослыя насякомыя. Пасля трэцяй лінькі яны акукляюцца ў глебе.
Крыніцы
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1798 годзе Катэгорыя:Насякомыя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Насякомыя Афрыкі Катэгорыя:Насякомыя Азіі Катэгорыя:Насякомыя Еўропы Катэгорыя:Стафілініды