Серапіа Кальдэрон (; , Паўкартамба — , Куска) — перуанскі палітык, на працягу кароткага часу ў 1904 годзе займаў пасаду прэзідэнта Перу. У 1903 годзе быў абраны разам з Мануэлем Кандама як другі віцэ-прэзідэнт. Першым віцэ-прэзідэнтам быў Ліна Аларка, але ён памёр, так і не заступіўшы на пасаду. Пасля смерці ў 1904 годзе прэзідэнта Мануэля Кандама ненадоўга ўзначаліў краіну да правядзення новых выбараў на якіх перамог Хасэ Парда-і-Барэда.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Серапіа Кальдэрон · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.