Цзін-цзун (; 22 ліпеня 809 — 9 студзеня 827) — 16-ы імператар дынастыі Тан, які кіраваў у 824—827 гадах.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і імператара Му-цзуна. Пры нараджэнні атрымаў імя Лі Чжань. Не атрымліваў якой-небудзь сістэматычнай адукацыі. У 824 годзе пасля смерці бацькі ўзышоў на прастол пад імем Цзін-цзуна, аднак не праявіў схільнасцей да выканання дзяржаўных абавязкаў і быў заняты толькі оргіямі, забаўкамі і п’янствам. Ва ўрадзе ішлі бясконцыя звады паміж групоўкамі еўнухаў, паміж родамі Ню і Лі, паміж навукоўцамі і еўнухамі. З часам значэнне еўнухаў ўзрастала ўсё мацней, нягледзячы на проціборства з боку шляхты і прадстаўнікоў Акадэміі Ханьлінь. Аднак Цзін-цзун неўзабаве пачаў прыгнятаць таксама і еўнухаў, таму група з іх на чале з Лю Кэмінем у хуткім часе арганізавала яго паспяховае забойства.

Літаратура

Rainer Hoffmann, Qiuhua Hu: China. Seine Geschichte von den Anfängen bis zum Ende der Kaiserzeit. Rombach, Freiburg 2007, ISBN 978-3793094999.

Катэгорыя:Забітыя кітайскія імператары Катэгорыя:Імператары дынастыі Тан