49-я цырымонія ўручэння прэміі «Сезар», якая ўручаецца Акадэміяй мастацтваў і тэхналогій кінематографа, адбылася 23 лютага 2024 года ў парыжскай «Алімпіі» у гонар найлепшых французскіх фільмаў 2023 года.

Валеры Лемерсье была выбрана Акадэміяй у якасці старшыні журы сёлетняй цырымоніі пасля таго, як яна тройчы была вядучай цырымоній (2006, 2007 і 2010).

Намінацыі былі абвешчаныя 24 студзеня 2024 года. «Царства жывёл» лідзіравала з 12 намінацыямі, за ім ішла «Анатомія падзення» з 11 намінацыямі.

«Анатомія падзення» атрымала шэсць узнагарод, у тым ліку за «Найлепшы фільм». За працу над фільмам Жусцін Трые атрымала ўзнагароду за найлепшую рэжысуру і стала другой жанчынай у гісторыі, якая атрымала «Сезар» у гэтай катэгорыі. Яна нават зрабіла хет-трык, атрымаўшы таксама прыз за найлепшы фільм і за налепшы арыгінальны сцэнар.

Аньес Жауі і Крыстафер Нолан атрымалі ганаровага Сезара.

Пераможцы НамінацыяПераможцаНайлепшы фільм«Анатомія падзення» (рэж. Жусцін Трые)Найлепшая рэжысураЖусцін Трые — «Анатомія падзення»Найлепшы акцёр — «»Найлепшая актрысаСандра Хюлер — «Анатомія падзення»Найлепшы замежны фільм«» (рэж. )

Зноскі

Спасылкі 49-я прэмія «Сезар» на сайце Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа 49-я прэмія «Сезар» на сайце «AlloCiné» 48-я прэмія «Сезар» на сайце «Internet Movie Database»

Катэгорыя:Кінапрэмія «Сезар» Катэгорыя:Кінапрэміі 2024 года Катэгорыя:2024 год у Францыі Катэгорыя:Люты 2024 года Катэгорыя:Падзеі 23 лютага Катэгорыя:Падзеі ў Парыжы