Верхняе возера (, аджыбвэ: Gichigami) — возера ў сістэме Вялікіх азёр Паўночнай Амерыкі, у ЗША і Канадзе. Найбольш глыбокае з Вялікіх азёр і самае буйное з прэснаводных азёр у свеце. Размешчана на вышыні 183 м. Плошча 82,4 тыс. км². Даўжыня 613 км, шырыня каля 256 км, глыбіня да 393 м. Паўночныя берагі скалістыя і высокія, паўднёвыя — пераважна нізінныя і пясчаныя. Буйны востраў Айл-Роял. Сцёк у возера Гурон па р. Сент-Мэрыс. У раёне Верхняга возера радовішчы жалезнай руды і медзі. Верхняе возера — важнае звяно воднага шляху, які злучае ўнутраныя раёны Паўночнай Амерыкі з Атлантычным акіянам. Рыбалоўства. Нацынальныя Паркі Айл-Роял (ЗША), Пукаскуа (Канада). Галоўныя парты: Дулут, Сьюпірыёр, Ашленд, Маркет (ЗША), Тандэр-Бэй (Канада).
Літаратура
Катэгорыя:Памежныя азёры Катэгорыя:Азёры ЗША Катэгорыя:Азёры Антарыа