Індыяна () — горад, цэнтр акругі Індыяна ў штаце Пенсільванія, ЗША. Размешчаны прыкладна за 74 км на паўночны ўсход ад Пітсбурга. Па дадзеных перапісу 2010 года насельніцтва складала 14 044 жыхара. Пенсільванскі ўніверсітэт у Індыяне. Горад і ваколіцы рэкламуюць сябе як «сусветную сталіцу калядных ёлак», таму што тут была заснавана Нацыянальная асацыяцыя вытворцаў ёлак ЗША. У ваколіцах горада таксама шмат ёлачных гаспадарак.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Пенсільваніі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1805 годзе