Аляксандр Валер’евіч Зыскуноў (нар. , Какчэтаўская вобласць, Казахская ССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цэнтравы. Выступаў за зборную Беларусі. Удзельнік чэмпіянату свету па баскетболе 3х3 (1995).
Біяграфія Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першыя трэнеры — Герман Генадзевіч і Віталь Генадзевіч Радзюкі.
Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Міхаіла Аляксеевіча Тайца і Аляксандра Леанідавіча Папкова. Выступаў за мінскія клубы РТІ-2-РВАР (1992/93), РТІ / РТІ-РШВСМ (1993—1996), «Аўтазаводзец-РВАР» (1997, у Кубку Беларусі), РТІ-РВАР (2003), «Мінск-БНТУ» (2003).
У 1996 годзе пераехаў у ЗША. Быў членам каманды Фордэмскага ўніверсітэта ў сезонах 1996/97 і 1997/98, правёў 52 гульні (2,4 ачка, 2,5 падбора/гульню).
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі U-22 на чэмпіянаце Еўропы-1996 (10-е месца). Быў гульцом мужчынскай зборнaй Беларусі ў 1995—1998 і 2004—2005 гадах.
З кастрычніка 1998 года не гуляў з-за траўмы. Вярнуўся ў баскетбол у студзені 2003 годаНОВОСТИ. ХАМЕНЯ И ЗЫСКУНОВ — СНОВА РАДИОТЕХНИКИ!. Выступаў за клубы Беларусі, Румыніі («Сібіу» 2004, 2005) БЕЛОРУССКИЙ ЛЕГИОН: ОТ ИРАНА ДО США, Украіны («Сумыхімпрам» 2004/05)СВОИ СРЕДИ ЧУЖИХ. КУБОК ВЕРЕМЕЕНКО И МЕДАЛЬ КУЛЯ, Германіі («Раштат» 2005/06, «Кірхайм» 2006/07, «Брэмергафен» 2007/08, «Саар-Пфальц» 2008/09, «Хемніц» 2009/10, «Карлсруэ» 2010/11), Аўстрыі («Дорнбірн» 2006)СВОИ СРЕДИ ЧУЖИХ. ПЯТЬ МЕДАЛЕЙ И ЕВРОКУБОК.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 1994/1995. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1992/1993, 1993/1994, 1995/1996, 2002/2003. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1997.
Спасылкі Alexander Zyskunov Как в 90-е белорусы фанатели по баскетболу Профіль на сайце nbl.by СТАРЫЙ ЗНАКОМЫЙ. АЛЕКСАНДР ЗЫСКУНОВ: Я НЕ НЕМЕЦ
Літаратура Прессбол №86 (312) от 27.08.1996. — Мн.: ЗАО «Прессбол-ТСЖ», 1996. — С. 12. — 16 с.
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20 Катэгорыя:Ігракі РДВАР