Фрына Львоўна Лейтман (, Гарадок — ) — беларускі мастацтвазнавец.
Біяграфія Нарадзілася 11 лістапада 1921 года ў Гарадку ў сям’і Льва Лейтмана, беларускага графіка і педагога.
Вучылася ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР на факультэце гісторыі і тэорыі мастацтваў (1939—1946).
Працавала выкладчыцай у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1951—1953), выкладала ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава (з 1947).
Творчасць Асноўныя творы: артыкулы і рэцэнзіі, апублікаваныя ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Знамя юности», «Мінская праўда», у часопісах «Беларусь», «Работніца і сялянка»: «Шлях да стварэння гераічных вобразаў» (1947), «Бліжэй да жыцця» (1948), «Пра пачуццё новага», «Вобраз роднай прыроды» (1954), «Думкі пра жывапіс» (1956), «Кастрычнік у мастацтве» (1957), «Апяваць веліч савецкай эпохі» (195В). Аўтар манаграфія пра У. М. Кудрэвіча (1958).
Крыніцы
Літаратура Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. — С. 334. Художники Советской Белоруссии. — Минск, 1976. — С.204