Міхаіл Антонавіч Плужнік (, в. Шасцярня, Днепрапятроўская вобласць, Украіна — ) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Шасцярня. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў 1931—1935 гадах у Нікалаеўскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1951 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года.

Творчасць Працаваў у станковым жывапісе ў жанры лірычнага пейзажа. Асноўныя творы: палотны «У вярхоўях Нёмана», «Адліга», «Спее жыта», «Бабіна лета», «Яблыні цвітуць», «Каля млына», «Сакавік», «Нёманскія далі», «ЗімаўГродна», «Калгасны статак», «Ля сівога Нёмана».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі