Барыс Львовіч Гутнікаў (, , БССР — , ) — савецкі скрыпач.

Біяграфія У 1954 годзе скончыў Ленінградскую кансерваторыю па класе скрыпкі, у 1958 годзе — аспірантуру пры ёй. З гэтага ж года выкладаў у гэтай кансерваторыі. З 1978 года загадваў кафедрай скрыпкі і альта (з 1973 — прафесар).

Барыс Львовіч Гутнікаў — лаўрэат міжнародных конкурсаў скрыпачоў (Прага, 1956, 1-я прэмія), (Парыж, 1957, 1-я прэмія), (Масква, 1962, 1-я прэмія). Удастоены ганаровых званняў «Заслужаны артыст РСФСР», «Народны артыст РСФСР».

Шмат гастраліраваў па гарадах СССР і за мяжой.

Літаратура Гутнікаў Барыс Львовіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2003. — Кн. 2. — С. 528.