Канфлікт у Амхары — узброены канфлікт у штаце Амхара ў Эфіопіі, які пачаўся ў красавіку 2023 года паміж рэгіянальным апалчэннем Фано і федэральным урадам.
Перадгісторыя Узброеныя атрады Фано з штата Амхара адыгралі вырашальную ролю ў Тыграйскім канфлікце, змагаючыся на баку ўладаў супраць Сіл абароны Тыграя. Першапачатковыя мэты апалчэнцаў заключаліся ў тым, каб зона Метэкель рэгіёна Бенішангул-Гумуз, паўночныя раёны Велкайт і Рая ў Тыграі, а таксама паўднёвы раён Дэра былі перададзены ў склад рэгіёна Амхара.
Дадзеныя планы сутыкнуліся з процідзеяннем федэральнага кіраўніцтва, якое да канца баявых дзеянняў апынулася не зацікаўлена ў падтрымцы тэрытарыяльных прэтэнзій Фано. Больш за тое, у маі 2022 года ўрад правёў масавыя арышты ў Амхары, затрымаўшы 4000 чалавек. Мерапрыемствы праводзіліся з мэтай падарваць уплыў рэгіянальнага апалчэння. 11 верасня арыштаваны адзін з кіраўнікоў Фано Земене Касэ, якога абвінавачвалі ў забойстве паліцыянта.
Ход падзей У пачатку красавіка 2023 года федэральныя сілы ўварваліся ў рэгіён Амхара, каб раззброіць рэгіянальныя ваенізаваныя фарміраванні. 9 красавіка ў гарадах Гондэр, Коба, Сэкота і Велдзія ўспыхнулі пратэсты. Мясцовыя жыхары перакрывалі дарогі і падпальвалі шыны, каб блакаваць рух ваенных калон. У адказ урад Эфіопіі пачаў рэпрэсіі супраць апазіцыйных СМІ ў рэгіёне. Невядомымі праводзіліся забойствы супрацоўнікаў гуманітарных арганізацый, у выніку чаго Сусветная харчовая праграма спыніла сваю місію ў Амхары. 4 мая Эфіопская камісія па правах чалавека паведаміла аб шэрагу ўзброеных інцыдэнтаў у гарадах Шэва-Рабіт, Арманія, Анцокіяна-Гемза і Мажэтэ. Неўзабавае эфіопскія сілавікі арыштавалі 47 падазраваных, якія нібыта мелі дачыненне да змовы з мэтай звяржэння ўлады.
1 жніўня адбыліся сутыкненні паміж апалчэннем Фано і Узброенымі сіламі Эфіопіі ў Дэбрэ-Табар і Коба. На наступны дзень амхарскія баевікі захапілі аэрапорт Лалібэла. Адначасна паведамлялася аб цяжкіх сутыкненнях вакол ГондэраIsrael closely monitoring Ethiopia's state of emergency – minister , 4 August 2023. 3 жніўня рэгіянальны губернатар Амхары Ылкал Кефале звярнуўся па дапамогу да федэральных войск, каб спыніць сутыкненні. 4 жніўня ўрад Эфіопіі абвясціў надзвычайнае становішча. Уведзены каменданцкі час, забаронены масавыя сходы. Пазней стала вядома, што Гондэр, Лалібэла і Дэсэ трапілі пад кантроль ФаноLocal Fighters Control Three Towns In Tense Ethiopian Region , 5 August 2023Ethiopia Declares ‘State Of Emergency’ Over Amhara Violence , 4 August 2023. 5 жніўня апалчэнцы захапілі Мераві і прасунуліся ў бок Бахр-ДараEthiopia: Govt declares six-month state of emergency in Amhara following clashes , 5 August 2023. Урад Эфіопіі прызнаў, што страціў кантроль над некаторымі гарадамі і раёнамі. Пазней Гондэр і Лалібэлу ўлады адбілі. 13 жніўня эфіопскія вайскоўцы нанеслі ўдар з беспілотніка па горадзе Фінотэ-Селам, у выніку чаго загінулі 26 чалавек.
3 верасня УС Эфіопіі захапілі горад Мажэтэ, выцісніўшы баевікоў Фано. 24 верасня сілы Фано зноў увайшлі ў Гондэр, дзе пачаліся цяжкія баі. 8 лістапада амхарскія атрады ненадоўга адбілі Лалібэлу, але на наступны дзень страцілі горад.
3 студзеня 2024 года адбыліся баі ў горадзе Дэбрэ Бірхан. 8 студзеня войскі Фано ў трэці раз увайшлі ў Гондэр, дзе зноў пачаліся баі. 29 лютага амхарцы пачалі наступленне ў бок Бахр-Дара. 3 сакавіка адбыўся бой у Шэва-Рабіт. 20 сакавіка атрады арома напалі на Атае, дзе ўступілі ў сутыкненне з амхарскім апалчэннем.
12 красавіка адбылася перастрэлка паміж сіламі федэральнай паліцыі і членамі Фано каля залы Міленіум у Адыс-Абебе, у выніку якой загінулі двое амхарскіх баевікоў і грамадзянская асоба.
1 верасня Фано захапілі горад Метэма на мяжы з Суданам. Адступаючыя войскі федэральнага ўрада беглі ў суседнюю краіну. 17 верасня баевікі разгарнулі наступленне на Гондэр. 1 кастрычніка Узброеныя сілы Эфіопіі і рэгіянальны ўрад Амхара абвясцілі ў сумеснай заяве аб узмацненні аперацый па забеспячэнні бяспекі.
У кастрычніку, пасля заканчэнне сезону дажджоў, адбылася новая хваля эскалацыі, адбыліся баі ў зонах Паўднёвы Гондар, Цэнтральны Гондар, Заходні Годжам, Агеў Аві. Да лістапада УС Эфіопіі выбілі праціўніка ў горную мясцовасць.
У пачатку 2025 года назіралася значнае зніжэнне інтэнсіўнасці баявых дзеянняў. У сакавіку баевікі разгарнулі новае наступленне ў рэгіёне. 16 сакавіка апалчэнцы акружылі горад Вальдыя. Cілы ўрада заявілі, што за два дні сутыкненняў з 20 да 22 сакавіка знішчылі больш за 300 баевікоў. 17 красавіка больш за 100 чалавек загінулі ў выніку ўдару эфіопскага беспілотніка ў зоне Усходні Годжам.
У канцы верасня групоўкі Фано пачалі аперацыю «Адэм Алі», мэтай якой быў захоп горада Вальдыя. Да пачатку кастрычніка паўстанцы акружылі горад і захапілі некалькі важных гарадоў.
У пачатку лютага 2026 года баевікі актывізавалі наступальныя дзеянені па ўсёй цэнтральнай частцы штата Амхара}. 4 лютага сілы паўстанцаў увайшлі ў горад Дэбрэ Табар, але праз некалькі дзён адступілі пад ударамі варожых дронаў}}.
23 верасня баевікі Фано і НФВТ пачалі сумесную аперацыю супраць урада.
Правы чалавека Камісія па правах чалавека Эфіопіі заявіла, што па ўсім рэгіёне Амхара адбываюцца шматлікія парушэнні правоў чалавека, як, напрыклад, бамбардзіроўкі жылых кварталаў і пазасудовыя забойствы. Паведамлялася, што грамадзянскіх асоб у Бахр-Дары выцягвалі з дамоў і забівалі на вуліцах або каля іх дамоў, а некаторых маладых людзей спецыяльна абшуквалі, збівалі і забівалі. У сталіцы Эфіопіі Адыс-Абебе праводзілся масавыя арышты асоб амхарскага паходжання.
Рэакцыя Злучаныя Штаты заявілі, што глыбока занепакоены гвалтам. Іспанія і Вялікабрытанія перасцераглі сваіх грамадзян ад паездак у некаторыя раёны штата Амхара. Генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэесус заявіў 7 жніўня 2023 года, што аказанне гуманітарнай дапамогі ў рэгіёне абцяжарана з-за блакіроўкі дарог.
Гл. таксама Удар беспілотніка па Фінотэ-Селам Наступленне ў Амхары (2024) Разня ў Мераві Амхарафобія
Крыніцы
Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Катэгорыя:Канфлікты 2024 года