Ло́ша — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток Дабранкі (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 6,8 км. Пачынаецца за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Сахараўка. Упадае ў Дабранку за 1 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Добрая. Ад вёскі Сахараўка да вусця рэчышча Лошы каналізаванае. Паміж вёскай Сахараўка і аграгарадком Добрая на рацэ вадасховішча. За 3 км у напраму на паўночны захад ад вёскі Гулідаўка па сістэме меліярацыйных каналаў магчымы пераліў у раку ГалубінуОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» .

У даследчыка дняпроўскай гідраніміі П. Маштакова гэта Дабранка (варыянт "Дабрэйка") уцякае перш у Лошу, а Лоша - у ГалышуП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 120..

Зноскі

Літаратура

Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 года.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Басейн Проні