Эдуард — возера ў Цэнтральнай Афрыцы, на мяжы паміж Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, у некалькіх кіламетрах на поўдзень ад экватара. Самае маленькае з Вялікіх азёр Афрыкі. Названа ў гонар Эдуарда VII, старэйшага сына каралевы Вікторыі, у гонар якой, у сваю чаргу, названа іншае вялікае возера Афрыкі — Вікторыя. Назву возеру даў Генры Мортан Стэнлі, які наведаў возера ў 1888 годзе. Пазней возера было пераназвана ў Ідзі-Амін у гонар дыктатара Уганды Ідзі Аміна, аднак сёння возера зноў носіць сваё былое імя.

З возера выцякае рака Семлікі.

Катэгорыя:Азёры Уганды Катэгорыя:Азёры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Памежныя азёры