Уладзімір Іванавіч Зарубін (, Андрыянаўка, Арлоўская губерня — , Масква) — савецкі і расійскі мастак-мультыплікатар.
Біяграфія і кар’ера Нарадзіўся ў вёсцы Андрыянаўка Аляксееўскага сельскага савета Пакроўскага раёна Арлоўскай вобласціБиография Владимира Ивановича Зарубина, рассказанная его сыном // «Наши открытки» . Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Па словах яго сына, да пачатку вайны жыў з бацькамі ў Лісічанску. Калі горад быў захоплены нямецкімі войскамі, быў сагнаны ў Германію і працаваў у працоўным лагеры ў Руры, адкуль быў вызвалены амерыканскімі войскамі.
Пасля вайны, з 1945 па 1949 год, служыў стралком у камендатуры Савецкай Арміі.
З 1949 года пачаў кар’еру мастака. Спачатку працаваў мастаком у Міністэрстве вугальнай прамысловасці (да 1950 года), з 1950 па 1958 год быў мастаком на заводзе (пазней НВА «Гіперон»), дзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — чарцёжніцай з канструктарскага бюро Надзеяй Ульянкінай.
У 1956 годзе паступіў у Маскоўскую вячэрнюю сярэднюю школу, якую скончыў у 1958 годзе. Паралельна з вучобай займаўся на курсах мастакоў-мультыплікатараў пры Кінастудыі «Саюзмультфільм» і ва ўніверсітэце марксізму-ленінізму МГК КПСС.
З 1957 па 1982 год працаваў мастаком-мультыплікатарам у «Саюзмультфільме», прыняўшы ўдзел у стварэнні каля сотні маляваных мультыплікацыйных фільмаў.
У канцы 1970-х гадоў быў прыняты ў Саюз кінематаграфістаў СССР.
Ілюстраваў кнігі, канверты, календары і да т. п., але найбольшую вядомасць набыў як мастак віншавальных паштовак, у асноўным на мультыплікацыйную тэматыку. Першая яго паштоўка была выпушчаная ў 1962 годзе, а агульны тыраж паштовак разам з канвертамі і тэлеграмамі склаў асобнікаў. Паштоўкі Зарубіна капіявалі на вітрынах магазінаў і ў насценгазетах, іх калекцыяніраванне з’яўляецца самастойнай тэмай у філакартыі. Намаляваныя на паштоўках персанажы — Дзед Мароз, дзеці, зайчыкі, вавёрачкі, медзведзяняты, вожыкі, снегавікі — адрозніваюцца абаяннем і добразычлівасцю.
Памёр у 1996 годзе. Пахаваны на Кузьмінскіх могілках.
У 2007 годзе быў выдадзены каталог паштовак Уладзіміра Зарубіна.
З 2017 года выключныя правы на ўсе ілюстрацыі Уладзіміра Зарубіна належаць выдавецтву «Речь».
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені.
Літаратура
Обухов Е. Гномы, ёжики и миллиард улыбок // Филателия. — 1992. — № 8.
Спасылкі
Полынкин А. Новогодний художник Владимир Зарубин // Сайт Покровского районного клуба творческих личностей (Орловская область). Краткая биография и фильмография Открытки художника // «KVAclub.ru» Новогодние открытки В. И. Зарубина Открытки художника Форум, посвящённый открыткам Зарубина
Катэгорыя:Філакартыя Катэгорыя:Мастакі-мультыплікатары Катэгорыя:Мультыплікатары СССР Катэгорыя:Мультыплікатары паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі СССР