Гаіці — краіна ў Карыбскім рэгіёне. Найбяднейшая краіна Заходняга паўшар’я.
Перадгісторыя З 2017 па 2021 гады палітычнае кіраўніцтва Гаіці апынулася ўцягнутым у крызіс, парламент быў недзеяздольны, дзяржаўная адміністрацыя паступова перастала працаваць з-за недахопу фінансавання, а судовая сістэма фактычна развалілася. Запланаваныя выбары неаднаразова пераносіліся. Эканоміка Гаіці пацярпела ад неаднаразовых прыродных катаклізмаў, нарастаючыя беспарадкі яшчэ больш спрыялі крызісу. Прэзідэнцкі палац пустуе з ліпеня 2021 года, калі быў забіты прэзідэнт Жавенель Маіз. Банды ўвайшлі ў вакуум улады, захапіўшы палітычную ўладу праз карумпаваных палітыкаў і эканамічны кантроль праз рэкет, выкраданні і забойствы.
У кастрычніку 2023 года па просьбе галавы ўрада нацыянальнага адзінства Арыэля Анры Савет бяспекі ААН адобрыў адпраўку шматнацыянальнай місіі па забеспячэнні бяспекі, якую узначаліць Кенія. Чакалася, што міжнародны кантынгент з 2,5 тысячы паліцэйскіх будзе разгорнуты ў першым квартале 2024 года. Аднак у студзені 2024 года суд у Кеніі забараніў адпраўляць афіцэраў на Гаіці.
Падзеі 2—3 сакавіка 2 і 3 сакавіка 2024 года ўзброеныя банды паспяхова захапілі дзве найбуйнейшыя турмы на Гаіці, адну ў Круа-дэ-Буке, другую ў Порт-о-Прэнсе, у выніку чаго каля 3700 зняволеных уцяклі. Падчас атак загінулі больш за 12 чалавек.
Урад краіны пад кіраўніцтвам міністра фінансаў Патрыка Буйвера абвясціў надзвычайнае становішча на 72 гадзіны. Уведзены каменданцкі час.
Джымі Шэрызье, лідар банды «G9 Family and Allies» у Порт-о-Прэнсе, узяў на сябе адказнасць за напад і запатрабаваў адстаўкі прэм’ер-міністра Арыэля Анры. Многія лідары іншых злачнных груповак далучыліся да яго. Выказваліся здагадкі, што альянс паміж канкуруючымі бандамі ствараецца для звяржэння гаіцянскай эліты.
У гэты час прэм’ер-міністр знаходзіўся ў Кеніі.
Наступныя падзеі 4 сакавіка, каля 13:00 па мясцовым часе, узброеныя банды напалі на ўмацаваны міжнародны аэрапорт Тусэн-Луверцюр, перастрэльваючыся з паліцыяй і вайскоўцамі.
У сталіцы Гаіці Порт-о-Прэнсе ўзброеныя групоўкі напалі на ўрадавыя будынкі і прэзідэнцкі палац. Як паведаміла ABC News, напад быў скаардынаваным і хуткім: розныя групы адначасова атакавалі некалькі ўрадавых будынкаў, у тым ліку прэзідэнцкі палац і ўпраўленне паліцыі заходняга дэпартамэнта Гаіціabcnews.go.com. Тэлеканал France 24 паведаміў, што станам на 9 сакавіка групоўкі кантралююць большую частку Порт-о-Прэнса, і ў апошнія дні яны атакавалі ключавыя аб’екты інфраструктурыfrance24.com.
Заўвагі
Катэгорыя:Сакавік 2024 года Катэгорыя:Падзеі 2 сакавіка Катэгорыя:Падзеі 3 сакавіка Катэгорыя:Арганізаваная злачыннасць