Вадзім Алегавіч Траццяк (нар. , Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі U-20.

Біяграфія Выхаванец СДзЮШАР БК «Мінск-2006». Першы трэнер — Сяргей Іванавіч Шайкоўскі.

У 2016 годзе далучыўся да «Мінска», выступаючы спачатку за моладзевы і рэзервовы склады. Па выніках розыгрышу 2022/23 ён заваяваў з камандай залатыя медалі чэмпіянату Беларусі. У Адзінай лізе ВТБ згуляў 17 матчаў: 1,5 ачка, 0,4 падбору, 0,5 перадач.

У жніўні 2023 года падпісаў кантракт з «Астаной», але ў снежні пакінуў клуб.

Выступаў за юнацкую (2015—2016), юніёрскую (2017—2018) і моладзевую (2019—2020) зборную Беларусі.

Кар’ера 2016—2019 — Цмокі-Мінск-2 2019—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2020—2021 — Цмокі-Мінск 2022—2023 — Мінск (рэзервовая каманда) 2022—2023 — Мінск 2023 — Астана (Казахстан) 2024 — Гродна-93 2024—2025 — Чалбаскет (Чалябінская вобласць, Расія) 2025—2026 — Барс-РДЭУ (Растоў-на Доне, Расія)Ростовский «Барс» подпишет белорусского защитника з 2026 — МінскВОСПИТАННИК БК "МИНСК" ВЕРНУЛСЯ ИЗ РОССИИ В РОДНУЮ КОМАНДУ

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2020/2021, 2022/2023. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2023/2024, 2025/2026.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ ВАДИМ ТРЕТЬЯК ПОКИДАЕТ БК «МИНСК» Иностранный баскетболист покинул «Астану» Астана" официально подписала иностранного баскетболиста Вадим Третьяк

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20 Катэгорыя:Ігракі «Чалбаскета» Чалябінск