Карэнныя амерыканцы ЗША — аўтахтоны ЗША, часам называюцца індзейцамі, першымі амерыканцамі ці карэннымі амерыканцамі, з’яўляюцца карэннымі народамі Злучаных Штатаў або іх частак, такімі як індзейцы з сумежных штатаў і аўтахтоны Аляскі. Бюро перапісу насельніцтва ЗША вызначае карэнных амерыкеанцаў як «усе народы, карэнныя для Злучаных Штатаў і іх тэрыторый, уключаючы карэнных гавайцаў і іншых ураджэнцаў ціхаакіянскіх астравоў, дадзеныя пра якіх публікуюцца асобна ад індзейцаў і аўтахтоннага насельніцтва Аляскі». Бюро перапісу насельніцтва адсочвае дадзеныя аб індзейцах і аўтахтонным насельніцтве Аляскі асобна ад карэнных гавайцаў і іншых ураджэнцаў ціхаакіянскіх астравоў, да якіх адносяцца амерыканцы самаанцы і чамора.
Еўрапейская каланізацыя Амерыкі, якая пачалася ў 1492 годзе, прывяла да рэзкага зніжэння насельніцтва аўтахтонных амерыканцаў з-за новых хвароб, ўзброеных канфліктаў, этнічных чыстак і рабства. Пасля свайго ўтварэння ЗША, у межах сваёй палітыкі перасяленчага каланіялізму, працягвалі весці вайну і здзяйснялі рэзні сярод многіх аўтахтонных амерыканскіх народаў, высялялі іх з іх родных зямель, падпарадкоўвалі іх аднабаковымі дагаварамі і дыскрымінацыйным дзяржаўным палітыкам. Пазней яны сасяродзіліся на прымусовай асіміляцыі, да XX стагоддзя. У нашыя часы такую палітыку ў стаўленне да карэнныях народаў Амерыкі часцей называюць генацыдам.
Пасля заснавання ЗША, плямёны карэнных амерыканцаў, у агульным, лічыліся паўнезалежнымі нацыямі, паколькі яны, як правіла, жылі ў асобных супольнасцях ад белых пасяленцаў. Федэральны ўрад падпісваў дагаворы на ўзроўні ад урада да урада, пакуль Акт аб прызначэннях для індзейцаў 1871 года не спыніў прызнанне незалежных карэнных нацый і пачаў абыходзіцца з імі як з «унутрана залежнымі нацыямі», якія падпарадкоўваюцца дзеючаму федэральнаму заканадаўству. Гэты закон захаваў правы і прывілеі, дамоўленыя паводле дагавораў, уключаючы значную ступень племяннага суверэнітэту. З гэтай прычыны многія рэзервацыі карэнных амерыканцаў дагэтуль незалежныя ад заканадаўства штата, і дзеянні племянных грамадзян на гэтых рэзервацыях падпарадкоўваюцца толькі племянным судам і федэральнаму заканадаўству, якое часта прымяняецца да племянных зямель інакш, чым да зямель штатаў ці тэрыторый ЗША па выключэнні, вылучэнні, дагавору або замяшчальным племянным ці федэральным заканадаўстве.
Акт аб грамадзянстве індзейцаў 1924 года надаў грамадзянства ЗША ўсім карэнным амерыканцам, народжаным у ЗША, якія яшчэ не атрымалі яго. Гэта ліквідавала катэгорыю «Індзейцы, якія не абкладаюцца падаткамі», устаноўленую Канстытуцыяй ЗША, дазволіла карэнным амерыканцам галасаваць на штатных і федэральных выбарах і пашырыла абарону Чатырнаццатай папраўкі, нададзеную людзям, «якія падпарадкоўваюцца юрысдыкцыі» ЗША. Аднак некаторыя штаты працягвалі адмаўляць карэнным амерыканцам у правах на галасаванне на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Раздзелы II праз VII акта аб грамадзянскіх правах 1968 года ўтвараюць Акт аб грамадзянскіх правах індзейцаў, які распаўсюджваецца на плямёны карэнных амерыканцаў і робіць шматлікія, але не ўсе гарантыі Білля аб правах прымяняльнымі ўнутры плямён.
Пачынаючы з 1960-х гадоў індзейскія рухі за самавызначэнне прывялі да пазітыўных змен у жыцці многіх карэнных амерыканцаў, хоць існуе яшчэ шмат сучасных праблем, з якімі яны сутыкаюцца. Сёння ў ЗША налічваецца больш за пяць мільёнаў карэнных амерыканцаў, 78 % з якіх жывуць за межамі рэзервацый. Штатамі з самым высокім працэнтам карэнных амерыканцаў у ЗША з’яўляюцца Аляска, Аклахома, Нью-Мексіка, Паўднёвая Дакота, Мантана і Паўночная Дакота.
Перадумовы
Этнографы звычайна класіфікуюць карэнныя народы Паўночнай Амерыкі на дзесяць геаграфічных рэгіёнаў з агульнымі культурнымі рысамі, якія называюцца культурнымі абласцямі. Некаторыя вучоныя аб’ядноўваюць Плато і Вялікія раўніны ў Міжгорны захад, некаторыя выдзяляюць народы Прэрыі ад пачатку Вялікіх раўнін, тады як некаторыя аддзяляюць плямёны Вялікіх Азёраў ад Вудлэнду (Лясных Земляў) Паўночна-Усходу. Дзесяць культурных абласцей:
Арктыка, уключаючы алеутаў, інуітаў і народы юпік Субарктыка Паўночна-усходні Вудлэнд Паўднёва-усходні Вудлэнд Вялікія раўніны Вялікі Басейн Плато Паўночна-Заходу Узбярэжжа Паўночна-заходу Каліфорнія Паўднёвы Захад (Оазісамерыка)
На момант першага кантакту культуры карэнных народаў значна адрозніваліся ад культур прота-індустрыяльных і пераважна хрысціянскіх імігрантаў. Асабліва культуры паўночнага-усходу і паўднёвага-заходу былі матрылінеальнымі і дзейнічалі на больш калектыўнай аснове, чым тая, да якой былі прывыклы еўрапейцы. Большасць плямёнаў карэнных амерыканцаў ставіліся да сваіх паляўна-зборных угоддзяў і сельскагаспадарчых земляў як да маёмасці для выкарыстання ўсёй плямённай супольнасцю. У той час еўрапейцы мелі культуры, якія распрацавалі канцэпцыі правоў прыватнай уласнасці на зямлю, якія былі кардынальна іншымі. Розніцы ў культурах паміж усталяванымі карэннымі амерыканцамі і імігрантамі-еўрапейцамі, а таксама змяняльныя саюзы паміж рознымі нацыямі ў перыяды ваенных дзеянняў, выклікалі значную палітычную напружанасць, этнічны гвалт і сацыяльныя пературбацыі.
Карэнныя амерыканцы пакутавалі ад высокіх узроўняў смяротнасці з-за кантакту з еўрапейскімі хваробамі, якія былі для іх новымі і да якіх яны яшчэ не набылі імунітэт; хваробы былі эндэмічнымі для іспанцаў і іншых еўрапейцаў і распаўсюджваліся праз просты кантакт — верагодна, у першую чаргу праз кантакт з хатнімі свіннямі, якія былі завезеныя еўрапейскімі экспедыцыямі і потым уцяклі. Лічыцца, што эпідэміі воспы спрычынілі найбольшую страту жыцця сярод карэнных народаў.
Ацэнкі колькасці дакалумбавага насельніцтва тэрыторыі, якая сёння з’яўляецца ЗША, значна адрозніваюцца. Лічбы вагаюцца ад ацэнкі Вільяма М. Дэневана ў 3,8 мільёна ў яго працы 1992 года «Карэннае насельніцтва Амерыкі у 1492 годзе» да 18 мільёнаў Генры Ф. Добінса ў яго працы 1983 года «Іх лік стаў змяншацца» . Таму што ацэнка Генры Ф. Добінса з’яўляецца найвышэйшай адзінкавай ацэнкай сярод прафесійных акадэмічных даследчыкаў, яна была падвергнута крытыцы як «палітычна матываваная». Найбольш жорсткім крытыкам Добінса, магчыма, з’яўляецца Дэвід Хеніге, бібліёграф афрыканскай літаратуры ў Універсітэце Вісконсін, чыя праца «Лічбы знікуды» (1998) была з гумарам апісана як «важная веха ў літаратуры дэмаграфічнага абурэння». Хеніге піша пра працу Добінса, «Падазроны ў 1966 годзе, ён не менш падазроны і сёння … Калі што, то горш».
Пасля таго, як 13 брытанскіх калоній паўсталі супраць Вялікабрытаніі і заснавалі Злучаныя Штаты, прэзідэнт Джордж Вашынгтон і ваенны міністр Генры Нокс задумалі ідэю «цывілізавання» карэнных амерыканцаў у падрыхтоўцы да іх асіміляцыі як грамадзян ЗША. Асіміляцыя, незалежна ад таго, была яна добраахвотнай, як у выпадку з Чакто, ці прымусовай, паслядоўна падтрымлівалася як палітычнае пытанне шэрагам наступных амерыканскіх адміністрацый.
У XIX ст. ідэалогія, вядомая як «Няўхільная доля», стала нераздзельнай часткай амерыканскага нацыяналістычнага руху. Заходняе пашырэнне насельніцтва еўрапейцаў амерыканцаў пасля Амерыканскай рэвалюцыі выклікала павелічэнне ціску на карэнных амерыканцаў і іх землі, вайну і ўзрастанне напружанасці. У 1830 годзе Кангрэс ЗША прыняў Акт аб перасяленні індзейцаў, які дазваляў федэральнаму ўраду перасяляць карэнных амерыканцаў з іх гістарычных земляў у межах устаноўленых штатаў на землі на захад ад ракі Місісіпі, каб забяспечыць працяг рассялення еўрапейцаў. Гэта прывяло да этнічных чысткак многіх плямёнаў і жорсткіх прымусовых дэпартацый, якія сталі вядомымі як Дарога слёз.
Сучасныя карэнныя амерыканцы маюць унікальны статус у ЗША, бо яны могуць быць амерыканцамі, прадстаўнікамі плямён або груп, якія маюць суверэнітэт і дагаворныя правы, на якіх заснаваны федэральнае заканадаўства аб індзейцах і федэральныя адносіны даверу да індзейцаў. Культурны актывізм з канца 1960-х гадоў павялічыў удзел карэнных народаў у амерыканскай палітыцы. Гэта таксама прывяло да пашырэння намаганняў навучаць і захоўваць карэнныя мовы для маладога пакалення і стварыць больш моцную культурную інфраструктуру: карэнныя амерыканцы заснавалі незалежныя газеты і інтэрнэт-медыя, уключаючы First Nations Experience, першы тэлеканал карэнных амерыканцаў; стварылі праграмы вывучэння карэнных амерыканцаў, плямённыя школы, універсітэты, музеі і моўныя праграмы. Літаратура знаходзіцца ў авангардзе даследаванняў карэнных амерыканцаў у многіх жанрах, з выключэннем мастацкай літаратуры — некаторыя традыцыйныя карэнныя амерыканцы ўспрымаюць выдуманыя апавяданні як абразлівыя, калі яны супярэчаць традыцыйным усным плямённым апавяданням.
Тэрмінолагія, выкарыстоўваная для абазначэння карэнных амерыканцаў, часам была крытыкаваная. Спосабы, якімі карэнныя амерыканцы называюць сябе, розніцца ў залежнасці ад рэгіёну і пакалення, пры гэтым многія старэйшыя карэнныя амерыканцы ідэнтыфікуюць сябе як «індзейцы» або «амерыканскія індзейцы», тады як маладшыя часта ідэнтыфікуюць сябе як «карэнныя» або «абарыгены». Тэрмін «карэнны амерыканец» традыцыйна не ўключаў карэнных гавайцаў або пэўных аўтахтонаў Аляскі, такіх як алеуты, юпікі або інуіты. Для параўнання, карэнныя народы Канады, як правіла, вядомыя як Першыя Нацыі, інуіты і метысы (First Nations Inuit and Métis).
Гісторыя
Засяленне Амерыкі
Не існуе адназначнага разумення таго, як або калі карэнныя амерыканцы ўпершыню паявіліся ці аселілі ў Амерыцы і на тэрыторыі ЗША. Найбольш прызнанай гіпотэзай з’яўляецца меркаванне, што людзі пераходзілі з Еўразіі праз Берынгію па сухапутным мосце, які злучаў Сібір з Аляскай, а потым паступова распаўсюджваліся на поўдзень па ўсёй Амерыцы на працягу наступных пакаленняў. Знаходкі 2021 года акаменелыя следы чалавека ў асадках старажытнага возера недалёка ад Уайт-Сандса ў сучаснай Нью-Мексіцы сведчаць пра прысутнасць там людзей, якая можа быць датавана перыядам апошнім ледавіковым максімумам, паміж 18 000 і 26 000 гадамі таму. Гэты ўзрост вызначаецца на падставе строга вызначанага стратыграфічнага запісу і радыявугляроднага датавання. Таксама існуе гіпотэза аб міграцыі праз Берынгію да LGM, якая магла б тлумачыць магчымыя старажытныя даты археалагічных знаходак у Амерыках, такіх як Пячоры Блуфіш ў тэрыторыі Юкон і Медаўкрофт у Пенсільваніі.
Генетычныя даследвання сведчаць, што з Усходняй Азіі ў Амерыку прыйшлі прынамсі тры хвалі перасяленцаў, прычым першая з іх адбылася як мінімум 15 000 гадоў назад. Гэтыя міграцыі маглі пачацца нават 30 000 гадоў таму і працягваліся да каля 10 000 гадоў таму, калі сухапутны маст апынуўся пад вадой у выніку павышэння ўзроўню мора на пачатку бягучага міжледавіковага перыяду.
У лістападзе 2018 года вучоныя з Універсітэта Сан-Паўлу і Гарвардскага універсітэта апублікавалі вынікі даследавання скелета Жанчыны Лузіі, старажытнасцю 11 500 гадоў, які быў знойдзены ў пячоры ў Бразіліі. Хаця спачатку дапускалася, што яна магла быць часткай хвалі міграцыі з Азіі, ДНК-тэсты і іншыя доказы паказалі, што гэта немагчыма. Даследаванне ДНК паказала, што Лузія належыць да генетычна чыста індзейскай папуляцыі.
Дакалумбава эпоха
Дакалумбавыя эпоха ахоплівае ўсе этапы ў гісторыі Амерыкі да еўрапейскай экспенсіі, працягваючыся ад часу першых людзей ў перыяд верхняга палеаліту да еўрапейскай каланізацыі ў Ранні Новы час. Хоць у тэхнічным сэнсе гэта адносіцца да эпохі да прыбыцця Хрыстафора Калумба ў 1492 годзе, на практыцы гэты тэрмін звычайна ўключае ў сябе гісторыю карэнных культур да іх заваявання або істотнага ўплыву з боку еўрапейцаў, нават калі гэта адбылося на працягу дзесяцігоддзяў або нават стагоддзяў пасля першага прыбыцця Калумба.