Верагі́. Сустракаецца таксама варыянт Вяра́гі (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.

Верагі ляжаць на адлегласці 5 кіламетраў на поўдзень ад Лагойска, на шашы . Вёска ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі» РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт».

Гісторыя Вёска Верагі вядома з пачатку 20 ст. як засценак у Лагойскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У той час у вёсцы быў усяго 1 двор і пражывала 15 жыхароў. У 1941 годзе на хутары 3 двары, 15 жыхароў. У 1969 г. у вёсцы 19 двароў, 77 жыхароў. На 1.1.2003 9 двароў, 15 жыхароў. У 2008 годзе хутар Верагі атрымаў статус вёскі.

Каля вёскі Верагі знаходзіцца гарналыжны комплекс «Лагойск».

Спасылкі

Катэгорыя:Лагойскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна