Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — структурнае падраздзяленне Інстытута дадатковай адукацыі БДУ.
Створаны ў 2008 годзе ў структуры Інстытута журналістыкі БДУ. Факультэт ажыццяўляў павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Беларусі. Дэканам з’яўлялася дацэнт Ганна Іванаўна Басава.
У ліпені 2018 г. факультэт атрымаў самастойны статус у сувязі з пашырэннем дзейнасці, накіраванай на ўзаемадзеянне з асноўнымі факультэтамі БДУ і развіццё міжнародных адукацыйных праграм у галіне дадатковай адукацыі дарослых. Узначаліла факультэт дацэнт Наталля Уладзіміраўна Манцурава.
Асобным напрамкам работы факультэта з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў БДУ, для якіх распрацоўваюцца і праводзяцца праграмы ў галіне педагогікі, сучасных адукацыйных тэхналогій, менеджменту якасці, выхаваўчай работы, англійскай мовы.
Дэканы 2008—2018 — Ганна Іванаўна Басава 2018—2023 — Наталля Уладзіміраўна Манцурава З ліпеня 2023 года — Уладзімір Віктаравіч Махнач
Спасылкі Афіцыйны сайт факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУ
Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Катэгорыя:Кальварыйская вуліца