Вольга Іванаўна Яфрэмава (, с. Мядзведжае, цяпер с. Краснагвардзейскае, Стаўрапольскі край, Расія) — беларускі філосаф і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1960).
Біяграфія Нарадзілася года ў сяле Мядзведжае Стаўрапольскага края. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут у 1947 годзе. З 1947 года ў Інстытуце гісторыі, у 1961—1983 гадах у Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі. Вывучае гісторыю грамадскай і сацыялагічнай думкі Беларусі XIX—XX стст.
Творчасць Адзін з аўтараў калектыўных прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Ідэі гуманізму ў грамадска-палітычнай і філасофскай думцы Беларусі» (1977), «Развіццё марксісцка-ленінскай філасофіі ў БССР (20—70-я гг.)» (1984).
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларусі 1984 года за цыкл работ па гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі (апублікаваны ў 1973—1980).
Творы Барацьба за перамогу марксісцкіх ідэй у рабочым руху Беларусі (1907—1914 гг.). Мн., 1962; Из истории общественной мысли Белоруссии конца XIX — начала XX в. Мн., 1972; Газета «Звезда» и ее роль в распространении марксизма в Белоруссии (август—ноябрь 1917 г.). Мн., 1977.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стаўрапольскім краі Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі