Накідка для падушак — традыцыйнае ўсходнеславянскае дзённае покрыва для падушак. На дзень сам ложак засцілалі пакрывалам, на якім у падгалоўе ўкладваліся адзін на аднаго пышна узбітыя падушкі з выцягнутымі куткамі. На іх зверху ў мэтах абароны ад пылу накідвалася звычайна светлае палатно квадратнай формы з даўжынёй боку 70-115 см, выкананае з тканін, цюля і карункаў і упрыгожанае або махрамі. Для рэльефнасці ўзору пад белыя ажурныя накідкі дадаткова падкладаліся каляровыя аднатонныя чахлы. Некаторыя старадаўнія накідкі на падушкі, аздобленыя і карункамі, белай мяцёрскай роўняддзю і мярэжкай, з’яўляюцца творамі прыкладнога мастацтва.

У СССР тэкстыльныя накідкі на падушкі вырабляліся з адбеленых баваўняных і ільняных тканін (шыфона, нансука, батыста) і каляровых шаўковых тканін светлых далікатных тонаў (рэпса, туалі, крэпдэшына) з упрыгожваннем вышыўкай, прошвамі, валанамі, фестонамі і махрамі. Цюлевыя накідкі для падушак выконваліся звычайна з белага гладкага або гардзіннага цюлю. Карункавыя накідкі вырабляліся ўручную. Накідкі для падушак паступалі ў продаж адзінкавым таварам або ў камплекце з покрывам.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Тэкстыль Катэгорыя:Беларускі народны побыт