Мэры Юджынія Чарлз (; , Пуэнт-Мішэль, Дамініка — , , Марцініка) — дамінікскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Дамінікі ў 1980—1995 гадах. Першая жанчына, якая ўзначаліла ўрад у краінах Карыбскага басейна, першая жанчына ў Паўночнай Амерыцы, якая стала прэм’ер-міністрам пасля перамогі сваёй партыі на выбарах. Праводзіла правую кансерватыўную палітыку, арыентавалася на амерыканскую адміністрацыю Рональда Рэйгана. Адрознівалася цвёрдым стылем кіравання, задушыла некалькі спроб дзяржаўнага перавароту.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дамініцы Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Дамінікі