Полікультура (ад «множнасць» і «культура») — прыём сельскай гаспадаркі, накіраваны на вытворчасць адначасова некалькіх сельскагаспадарчых культур або нават сумяшчэнне відаў сельскагаспадарчай вытворчасці на адной плошчы.
Гісторыя Полікультура шырока практыкавалася ў традыцыйнай сельскай гаспадарцы. Напрыклад, у Новым Свеце ў дакалумбавы перыяд існавала сумеснае культываванне «трох сясцёр» (гарбуза, кукурузы і фасолі)Zhang C, Postma JA, York LM, Lynch JP. Root foraging elicits niche complementarity-dependent yield advantage in the ancient 'three sisters' (maize/bean/squash) polyculture. Ann Bot. 2014 Dec;114(8):1719-33. У краінах Азіі на затапляемых палетках адначасова вырошчваўся рыс, трымаліся рыба і качкі. У міжземнаморскім рэгіёне Еўропы полікультурныя ландшафты квітнелі ў XV — XIX стагоддзяхDíez Sanjuán, L., Migliorini, P. Understanding the rationale and advantages of a traditional Mediterranean intercropping system in the nineteenth century. Agric Hum Values (2023). Так, у Італіі на тэрасных землях практыкавалася сістэма coltura promiscua, якая спалучала драўняныя культуры са збожжавымі. Комплексы montados у Партугаліі і dehesas у Іспаніі ўяўлялі сабою пасадкі коркавых дубоў з пашамі і збожжавымі палеткамі.
Полікультура ў значнай ступені саступіла монакультурным пасадкам у выніку інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, паколькі монакультурныя палеткі хутчэй і лягчэй апрацоўваць механізаванымі сродкамі. Тым не меней, традыцыі полікультуры захаваліся і развіваліся ў аквакультуры і лясной гаспадарцыRoger R. B. Leakey Agroforestry: Tree-based Polycultures. У нашы дні полікультура актыўна прапагандуецца прыхільнікамі арганічнай сельскай гаспадаркі. Яна з’яўляецца асновай пермакультуры.
Перавагі Асноўныя перавагі полікультуры ў сельскай гаспадарцыAltieri, M. A., & Nicholls, C. I. (2017). Biodiversity and Pest Management in Agroecosystems (3rd ed.). CRC PressJackson, L. E., et al. (2016). Soil Health and Sustainability: Managing Diversity and Ecosystem Services. Advances in Agronomy, 137, 1-45Gurr, G. M., et al. (2016). Multi-country Evidence that Crop Diversification Promotes Ecological Intensification of Agriculture. Nature Plants, 2, 16014Vandermeer, J., et al. (2018). Effects of Biodiversity on Ecosystem Functioning: A Consensus of Current Knowledge. Ecological Monographs, 88(4), 3-35:
1. Эканомія зямельных рэсурсаў.
2. Кругаварот пажыўных рэчываў і здароўе глебы. Дзякуючы дыверсіфікацыі сельскагаспадарчых культур, пажыўныя рэчывы выкарыстоўваюцца больш эфектыўна, і рызыка знясілення глебаў зніжаецца. Расліны з доўгімі каранямі могуць атрымліваць пажыўныя рэчывы з розных глыбінь і пашыраюць даступнасць пажыўных рэчываў для суседніх культур.
3. Натуральная барацьба са шкоднікамі і хваробамі. Полікультура можа дапамагчы натуральным чынам змагацца са шкоднікамі і хваробамі. Некаторыя расліны аказваюць хімічнае ўздзеянне на навакольнае асяродзе і такім чынам стрымліваюць дзеянне шкоднікаў, якія актыўны на другіх відах раслін.
4. Натуральная барацьба з пустазеллем у выніку сумяшчэння покрыўных культур з іншымі.
5. Павелічэнне ўраджайнасці. Сумяшчэнне разнастайных відаў раслін, якія маюць розныя патрабаванні, можа прывесці да аптымізацыі выкарыстання імі рэсурсаў і павышэння агульнай прадукцыйнасці.
6. Устойлівасць да змен клімату і надвор’я. Разнастайныя сельскагаспадарчыя культуры маюць розную ўстойлівасць да стрэсавых фактараў навакольнага асяроддзя, што дапамагае падтрымліваць агульную прадукцыйнасць у зменлівых умовах.
7. Павышэнне біяразнастайнасці і экалагічнай ўстойлівасці. Розныя віды раслін прыцягваюць больш шырокі спектр карысных казурак, птушак і іншых дзікіх жывёл і такім чнам падтрымліваюць агульнае здароўе экасістэмы.
Эфектыўнасць полікультуры адрозніваецца ў залежнасці ад канкрэтных спалучэнняў культур, метадаў апрацоўкі і ўмоў навакольнага асяроддзя. Паспяховае ўкараненне палікультуры патрабуе ўважлівага планавання, выбару сельскагаспадарчых культур і практыкі апрацоўкі з улікам мясцовых умоў.
Спасылкі
Polycultures Crop Rotation And Polyculture Polyculture May Sound Hard, But it’s Much Easier Than You Think Polyculture cropping has advantages
Катэгорыя:Агратэхніка Катэгорыя:Арганічная сельская гаспадарка