Валянціна Андрэеўна Трыгубовіч (нар. , г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі журналіст, мастацтвазнавец, аўтар творчых партрэтаў беларускіх жывапісцаў, даследчыца творчасці мастакоў беларускай дыяспары.

Біяграфія Скончыла ў 1970 годзе факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў 1964-1967 гадах у газеце «Слава працы» (г. Капыль), у 1970-1983 гадах у газеце «Голас Радзімы», з 1983 года загадчыцай аддзела часопіс «Мастацтва».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года. Член Саюза журналістаў Беларусі з 1975. Жыве ў г. Мінску.

Палітычная дзейнасць У пачатку 1970-х збліжаецца з групай нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі, удзельнічае ў фальклорных святах, выстаўках, дыскусіях, якія праводзіліся ёю.

Пасля адкрыцця масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій удзельнічала ў чэрвені 1988 года ў мітынгу ў Курапатах, у шэсці «Дзяды-88», якое было разагнана міліцыяй. У чэрвені 1989 года ўстаноўчага з'езду Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» ў Вільні. У 1989-1996 гадах член Сойма БНФ, у 1989-1995 гадах старшынёй камісіі па замежных сувязях.

У 1995-1999 гадах член савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага Цэнтра «Беларуская перспектыва», з кастрычніка 1998 года адна з трох яго сустаршыняў. З сакавіка 1998 рэдактарка новастворанага бюлетэня «Беларуская перспектыва».

Рэлігійная дзейнасць У 1992 годзе актыўна садзейнічала стварэнню праваслаўнага брацтва Трох Віленскіх мучанікаў, член яго кіруючай Рады і рэдкалегіі часопіса «Праваслаўе». У 1992 была каардынатарам візіту ў Беларусь дэлегацыі на чале з Мітрапалітам Мікалаем Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, адроджанай у эміграцыі. Дэлегацыя была прынята Мітрапалітам Філарэтам, главой Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам, мела шматлікія сустрэчы з грамадскасцю. Візіт паклаў пачатак дыялогу паміж цэрквамі.

Навуковая дзейнасць Выступае ў беларускім і замежным друку па праблемах сучаснага выяўленчага мастацтва і з аналізам сацыяльных працэсаў на постсавецкай прасторы.

Аўтар творчых партрэтаў жывапісцаў Л. Шчамялёва, К. Харашэвіча, А. Марачкіна, В. Маркаўца, кнігі «Узвысіць чалавека»; даследчыца творчасці мастакоў беларускай дыяспары А. Аблажэй (Літва), В. Целеша (Латвія), М. Давідзюка, Л. Тарасевіча (Польшча), М. Мірановіча, Г. Русак, Т. Стагановіч (ЗША), І. Сурвіла (Канада); укладальніца і аўтар прадмовы да альбома жывапісу беларускі мастакоў XIX-XX ст. «Мая зямля».

Сям'я Мае двое сыноў.

Літаратура

Спасылкі