«Усё пра Еву» () — амерыканскі драматычны фільм 1950 года, зняты рэжысёрам Джозэфам Леа Манкевічам. Манкевіч таксама напісаў сцэнар, заснаваны на апавяданні Мэры Ор «Мудрасць Евы» ().

Сусветная прэм’ера «Усё пра Еву» адбылася ў Нью-Ёрку 13 кастрычніка 1950 года. Фільм атрымаў высокія адзнакі крытыкаў і рэкордныя 14 намінацый на прэмію «Оскар» (такога колькасці намінацый пазней дабіўся толькі «Тытанік» у 1997 годзе і «Ла-Ла Лэнд» у 2016 годзе) і заваяваў 6 з іх, уключаючы прэмію за найлепшы фільм.

У 1990 годзе ён стаў адным з 25 фільмаў, адабраных для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў Бібліятэкі Кангрэса ЗША. У 1998 годзе фільм «Усё пра Еву» заняў 16-ю пазіцыю ў спісе «100 найлепшых амерыканскіх фільмаў» Амерыканскага інстытута кінамастацтва«America’s Greatest Movies». AFI..

Станам на сакавік 2024 года фільм займаў 138 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.

Сюжэт Да старэючай зоркі Брадвея Марго Чэнінг пракралася ў яе грымёрную прыхільніца — сціплая дзяўчына Ева. Марго прасяклася да яе сімпатыяй, захапіўшыся яе наіўнасцю, і запрасіла да сябе ў якасці памочніцы. Хутчэй за ўсіх Еву раскусіў цынічны тэатральны крытык Эдзісан Дэ Віт, але тым не менш ён вырашае дапамагчы маладой кар’ерыстцы. Яна становіцца яго ўдзячнай вучаніцай і ўпарта ідзе да вяршынь славы, здраджваючы навакольным яе людзям.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1950 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Фільмы пра тэатр Катэгорыя:50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці