Ганна Ігараўна Клімец (нар. , Баранавічы, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый.
Біяграфія Валейболам пачала займацца ў 2010 годзе ў родным горадзе Баранавічы па ініцыятыве бацькі. Праз тры гады была прынята ў склад адной з наймоцных камандаў Беларусі — баранавіцкі «Атлант», з якім была прызёрам чэмпіянату і Кубка Беларусі. У 2015 перайшла ў расійскую «Уралачку-НТМК». У тым жа сезоне са сваёй новай камандай выйграла срэбныя медалі чэмпіянату Расіі. У 2021—2023 гуляла ў Італіі і Турцыі. У 2023 годзе падпісала кантракт з казанскім «Дынама-АК Барсам».
У 2016 у складзе моладзевай зборнай Беларусі брала ўдзел у чэмпіянаце Еўропы сярод моладзевых камандаў.
Спасылкі Анна Климец: чуть не расплакалась, когда уходила из «Уралочки»
Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Ігракі «Уралачка-НТМК» Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-19